Міхаіл Дзям’янавіч Лапа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Міхаіл Дзям’янавіч Лапа
Нараджэнне 13 кастрычніка 1788(1788-10-13)
Смерць 27 жніўня 1840(1840-08-27) (51 год)
Бацька Дамінік Лапа[d]
Адукацыя
Званне падпаручнік[1]

Міхаіл Дзям’янавіч (Юзаф Мацей Міхал Дамінікавіч) Лапа (13 кастрычніка 1788, Рудабелка — 27 жніўня 1840) — дзекабрыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

3 шляхецкай сям’і. Бацька валодаў маёнткам Рудабелкі Бабруйскага павета Мінскай губерні. Выхоўваўся ў Магілёўскім езуіцкім пансіёне, потым у прыватным пансіёне ў Пецярбургу. На вайсковую службу паступіў падпрапаршчыкам у гвардзейскі Ізмайлаўскі полк, дзе даслужыўся да падпаручніка (1824). У рух дзекабрыстаў уключыўся ў 1819 годзе пад уплывам члена рэвалюцыйнай арганізацыі італьянскіх карбанарыяў М. Джыльі, які выкладаў яму італьянскую мову[2].

Міхал прысутнічаў на таемным сходзе ў Рылеева і Абаленскага напярэдадні паўстання на Сенацкай плошчы з іншымі дзекабрыстамі абмяркоўваў план арганізацыі зрыву прысягі Мікалаю I. Арыштаваны 23 снежня 1825 года і паводле прыгавору разжалаваны ў радавыя і накіраваны ў далёкія гарнізоны. Летам 1826 пераведзены ў палявыя палкі на Каўказ, дзе даслужыўся да прапаршчыка[2].

Пасля даравання ад Мікалая І ў 1835 г. звольнены ў адстаўку[2], толькі ў 1840 г. вярнуўся дамоў і пасяліўся ў вёсцы Александрыя, якая ўваходзіла ў склад маёнтка Рудабелка яго брата Аляксандра, і неўзабаве памёр[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 25 сакавіка 2022.
  2. 2,0 2,1 2,2 Лапа Міхаіл (Мацвей) Дзям’янавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
  3. Якушина, А. Меж двух крестов, или История жизни одного шляхтича(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лапа Міхаіл (Мацвей) Дзям’янавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]