Міхаіл Карнеевіч Піліпенка
Міхаіл Карнеевіч Піліпенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 верасня 1924 |
Месца нараджэння | вёска Дубраўка, Хоцімскі раён, Калінінская акруга, БССР |
Дата смерці | 24 лістапада 2009 (85 гадоў) |
Месца смерці | Масква |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1941—1989 |
Званне |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Міхаі́л Карне́евіч Піліпе́нка (3 верасня 1924, вёска Дубраўка, Хоцімскі раён — 24 лістапада 1999, Масква) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Бярозкаўскую сярэднюю школу (1941). У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. на Заходнім, Паўночна-3аходнім, Ленінградскім, Варонежскім, 1-м Украінскім франтах. Удзельнік Курскай бітвы. Сувязіст, малодшы сяржант М. К. Піліпенка вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра на поўдзень (2.10.1943) і поўнач (5.10.1943) ад Кіева. Пад агнём праціўніка пераправіўся цераз раку, наладзіў сувязь з камандаваннем палка, карэкціраваў агонь артылерыі. На захопленым плацдарме з яго ўдзелам адбіты неаднаразовыя атакі ворага, У ноч на 6.10.1943 г. ў ліку перадавых падраздзяленняў удзельнічаў у вызваленні Кіева. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 29.10.1943 г.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, 4 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, «3а службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР», медалямі. Пасля вайны скончыў Куйбышаўскае ваеннае вучылішча сувязі (1946), Ваенную акадэмію сувязі (1953) і акадэмічныя курсы пры ёй (1972). Да 1973 г. на камандных пасадах у Савецкай Арміі. У 1973—1991 гг. начальнік Кіеўскага вышэйшага ваенна-інжынернага двойчы Чырванасцяжнага вучылішча сувязі імя Калініна. Генерал-лейтэнант (1984). Ганаровы грамадзянін г. Кіева. Аўтар кнігі «Сам-насам з вайною» (1999).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 11. — С. 357. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).
- Беларуская Савецкая энцыклапедыя: у 11-ці т. т. 8 / Гал. рэд. П. У. Броўка і інш. — Мн: БСЭ, 1974. - С. 435.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Карнеевіч Піліпенка на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 3 верасня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Хоцімскім раёне
- Памерлі 24 лістапада
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў Маскве
- Генерал-лейтэнанты СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Кавалеры ўкраінскага ордэна Багдана Хмяльніцкага III ступені
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
- Памерлі ў 1999 годзе
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Заслужаныя працаўнікі вышэйшай школы СССР
- Заслужаныя працаўнікі сувязі СССР
- Ганаровыя грамадзяне Кіева
- Генерал-палкоўнікі, Украіна
- Пахаваныя на Люблінскіх могілках