Дубраўка (Хоцімскі раён)
Вёска
Дубраўка
| ||||||||||||||||||||||
Ду́браўка[1] (трансліт.: Dubraŭka, руск.: Дубровка) — вёска ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Бяседавіцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вёска знаходзіцца за 22 кіламетры на паўднёвы захад ад Хоцімска, за 229 кіламетраў ад Магілёва, за 22 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Журбін на лініі Клімавічы—Сураж. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Батаева—Хоцімск, якая праходзіць праз вёску.[2]
Планіровачна складаецца з галоўнай, працяглай, крывалінейнай вуліцы (адрэзак шашы), арыентаванай з поўдня на поўнач, ад якой адыходзяць перпендыкулярна і пад вострым вуглом 7 другарадных кароткіх вуліц. Забудова двухбаковая, шчыльная, складаецца з традыцыйных драўляных дамоў сядзібнага тыпу.[2]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з 18 стагоддзя. У 1799 годзе — уласнасць памешчыка. У 1880 годзе частка вяскоўцаў займалася бандарным промыслам. У 1909 годзе знаходзілася ў Хоцімскай воласці Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні.[2]
З 1919 года ўваходзіла ў склад Клімавіцкага павета Гомельскай губерні РСФСР. З 20 жніўня 1924 года ўключана ў склад Хоцімскага раёна, дзе з'яўлялася цэнтрам Дубраўскага сельсавета да 16 ліпеня 1954 года. З 9 чэрвеня 1927 года да ліпеня 1930 года — у складзе Магілёўскай акругі. 8 ліпеня 1931 года вёска была перададзена ў Касцюковіцкі раён, але 12 лютага 1935 года вернута ў Хоцімскі раён. З 20 лютага 1938 года — у складзе Магілёўскай вобласці.[2]
У 1925 годзе сяляне вёсак Дубраўка і Князеўка сумесна пабудавалі новы будынак для школы. У 1930-я гады на базе дарэвалюцыйнай школы была створана працоўная школа 1-й ступені, вяскоўцы ўступілі ў калгас.[2]
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 27 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.[2]
З 17 красавіка 1962 года да 30 ліпеня 1966 года знаходзілася ў складзе Касцюковіцкага раёна. У 1986 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Прагрэс» з цэнтрам у вёсцы Батаева.[2]
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Батаеўскага сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 18 стагоддзе: 1799 год — 59 жыхароў, 7 двароў.
- 19 стагоддзе: 1858 год — 57 жыхароў мужчынскага полу; 1880 год — 180 жыхароў, 32 двары.
- 20 стагоддзе: 1909 год — 410 жыхароў, 54 двары; 1925 год — 60 вучняў у школе; 1986 год — 76 жыхароў, 43 гаспадаркі.
- 21 стагоддзе: 2007 год — 51 жыхар, 27 гаспадарак.[2]
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У 1909 годзе ў вёсцы дзейнічала царкоўна-прыходская школа. У 1925 годзе быў пабудаваны новы будынак школы, дзе дзейнічаў драматычны гурток. У 1930-я гады была створана працоўная школа 1-й ступені. У 1986 годзе ў вёсцы размяшчаліся клуб, бібліятэка і магазін. Станам на 2007 год працавалі клуб, бібліятэка і магазін.[2]
-
Вуліца Дарожная
-
Закінуты будынак клуба
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Карнеевіч Піліпенка (1924—2009) — генерал-маёр войск сувязі, Герой Савецкага Саюза (1943). Вызначыўся ў Вялікай Айчыннай вайне пры фарсіраванні Дняпра ў 1943 годзе на поўдзень ад Кіеўа.[2]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б в г д е ё ж з і Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш.. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — С. 240-241. — 544 с. — ISBN 978-985-11-0452-5.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20.09.2013 N 22-12 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 15 ліпеня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш.. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — С. 240-241. — 544 с. — ISBN 978-985-11-0452-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дубраўка (Хоцімскі раён)