Міхаіл Мікітавіч Валконскі
| Міхаіл Мікітавіч Валконскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Рыгор Рыгоравіч Арлоў | ||||||
| Пераемнік | Васіль Міхайлавіч Далгарукаў-Крымскі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1713 |
||||||
| Смерць | 1788 | ||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Валконскія | ||||||
| Бацька | Мікіта Фёдаравіч Валконскі | ||||||
| Маці | Аграфена Пятроўна Бястужава-Руміна | ||||||
| Жонка | Макарава, Елізавета Аляксееўна | ||||||
| Дзеці |
сыны Леў, Павел дочкі Марыя, Ганна |
||||||
| Прыналежнасць | Расійская імперыя | ||||||
| Званне | генерал-аншэф | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Міхаіл Мікітавіч Валконскі (руск.: Михаил Никитич Волконский; 1713 — 1788) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, князь, маскоўскі губернатар (1771—1780).
Удзельнік руска-турэцкай вайны у 1738—1739 гадах і Сямігадовай вайны, у якой вызначыўся пад Пальцыгам і Кунерсдорфам. У 1761 прызначаны камандуючым войскамі, размешчанымі ў Польшчы.
Пасля палацавага перавароту 1762 года, як адзін з прыхільнікаў Кацярыны, атрымаў ад яе ордэн Св. Аляксандра Неўскага, званне сенатара, чыны генерал-аншэфа і падпалкоўніка Коннай гвардыі. У 1764 камандаваў корпусам у Польшчы, у 1767 узнагароджаны ордэнам Св. апостала Андрэя Першазваннага. У 1769 прызначаны паслом у Польшчы.
Пасля Чумнога бунту ў 1771 годзе М. М. Валконскі прызначаны галоўнакамандуючым у Маскву. У 1773—1774 гадах падчас Пугачоўскага паўстання па патрабаванню Валконскага ў Маскву сцягнутыя значныя вайсковыя сілы, у рэзідэнцыі губернатара выстаўленыя гарматы. У 1774 Валконскі — адзін з кіраўнікоў генеральнага следства над Е. І. Пугачовым і яго галоўнымі паплечнікамі.
У 1780 звольнены ў адстаўку.
- Нарадзіліся ў 1713 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі ў 1788 годзе
- Пахаваныя ў Калужскай вобласці
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Асобы
- Валконскія
- Маскоўскія губернатары
- Генерал-аншэфы
- Паслы Расійскай імперыі ў Польшчы
- Сенатары Расійскай імперыі
- Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1735—1739
- Удзельнікі Сямігадовай вайны
- Коннагвардзейцы


