Міхаіл Міхайлавіч Куіш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Міхайлавіч Куіш
Нараджэнне 25 лютага 1956(1956-02-25) (68 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, палітык, настаўнік
Узнагароды

Міхаіл Міхайлавіч Куіш (нар. 25 лютага 1956, Брэст) — беларускі настаўнік і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 лютага 1956 года ў Брэсце.

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Настаўнік фізікі».

Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам фізікі. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі, камісарам абласнога штаба студэнцкага будаўнічага атрада Брэсцкага абкама ЛКСМБ, сакратаром камітэта ЛКСМБ асобнай воінскай часці, арганізатарам пазашкольнай і пазакласнай работы сярэдняй школы № 11, дырэктарам сярэдняй школы № 18, дырэктарам сярэдняй школы № 32 горада Брэста, намеснікам старшыні Брэсцкага гарвыканкама. Дырэктар установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі».

Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі