Міхаіл Міхайлавіч Маруга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Міхайлавіч Маруга
Дата нараджэння 10 лютага 1957(1957-02-10) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фотамастак
Вучоба
Член у

Міхаіл Міхайлавіч Маруга (нар. 10 лютага 1957) — беларускі фотамастак. Аўтар шэрага беларускіх рэкламных фотаздымкаў. Член Міжнароднай асацыяцыі дызайнераў, Беларускага саюза дызайнераў, Kodak Professional Network, Беларускага саюза фатографаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў горадзе Сокал, Валгаградская вобласць, Расія.

У 1987 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут.

З 1995 года — член Kodak Professional Network.

З 1998 года — член Беларускага саюза дызайнераў.

З 1989 года займаецца рэкламнай фатаграфіей. Найбольш знакамітыя яго працы — рэкламныя здымкі для фірм жаночай бялізны «Мілавіца» і «Элема».

Як фатограф супрацоўнічаў з шэрагам выдавецтваў, банкамі («БелВЭБ»), ансамблямі («Песняры» і «Сябры»), часопісамі, рэстаранамі, казіно і фірмамі.

Зараз кіруе ўласнай фотастудыей «MARUGA».

Жыве і працуе ў Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]