Млын моды
«Млын моды» (руск.: «Мельница моды») — фестываль-конкурс моды і фота ў Рэспубліцы Беларусь. Першы беларускі модны форум агульнарэспубліканскага значэння, які праводзіцца з 2001 г. штогадова ў Мінску і з'яўляецца культурна-адукацыйным праектам для маладых дызайнераў адзення, мадэляў, майстраў фота, стылістаў і візажыстаў. Накіраваны на фарміраванне прафесійных кампетэнцый і павышэнне майстэрства моладзі Беларусі ў галіне моды, дызайна і вырабу адзення, фотамастацтва, тэкстыля і паслуг; збераганне нацыянальных культурных традыцый; асваенне лепшага замежнага досведу і пашырэнне міжнародных культурных сувязей. З'яўляецца прамым пераемнікам беларускага конкурсу «Супермадэль Беларусі» (1992—2000), таму адлік конкурсу «Млын моды» вядзецца з 1992 года. У 2002—2011 гг. фестываль меў статус міжнароднага (беларуска-расійскага). Аўтарам фестываля з'яўляецца Аляксандр Леанідавіч Варламаў (Саша Варламаў), які таксама быў арганізатарам і мастацкім кіраўніком фестываля у 2001—2011 гг.[1]
Гісторыя стварэння і фармат фестываля
[правіць | правіць зыходнік]У 2001—2011 гг. афіцыйнымі арганізатарамі фестывалю выступалі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Агенцтва моды Сашы Варламава. З 2012 г. афіцыйным арганізатарам фестывалю выступае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — у прыватнасці яго арганізацыя Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. У 2001—2011 гг. арганізатарам і мастацкім кіраўніком фестываля з'яўляўся Аляксандр Леанідавіч Варламаў (Саша Варламаў). З 2012 г. арганізатарам фестываля з'яўляецца дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Надзея Васільеўна Васільчанка, а мастацкім кіраўніком — Святлана Міхайлаўна Гнядзёнак (загадчык адзела моды і дызайна Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі).
Фестываль-конкурс «Млын моды» з'яўляецца прамым пераемнікам беларускага конкурсу «Супермадэль Беларусі» (1992—2000), які ствараўся Аляксандрам Варламавым. Менавіта з намінацыі «Мадэль» конкурсу «Супермадэль Беларусі» і вырас фестываль «Млын моды»[2]. Канцэпцыя фестываля-конкурса «Млын моды» была распрацавана Аляксандрам Варламавым яшчэ ў 1997 г. у ходзе конкурсу «Супермадэль Беларусі»: спалучыць для маладых творцаў у адной «творчай лабараторыі» дызайн адзення, мастацкую фатаграфію, харэаграфію, сцэнаграфію, музыку, паэзію і скульптуру, а таксама зблізіць тых, хто стварае сучаснае мастацтва, сучасную індустрыю прыгажосці і карыстальнікаў гэтай індустрыі[3]. Варламаў рытарычна выказваўся адносна гэтай задумкі і жадання: «Што можа мацней і натуральней злучыць розныя віды мастацтва, чым чалавечая прыгажосць?»[2]. Па гэтай прычыне адлік конкурсу «Млын моды» вядзецца з 1992 г. Аднак акцэнт конкурсу быў перанесены ад супермадэлі да дызайнера адзення[4]. Змяніць назву конкурса «Супермадэль Беларусі» на іншую, больш звязаную з модай, а не супермадэлямі, Варламаву прапанавала Таццяна Яўгеньеўна Міхалкова, прэзідэнт Дабрачыннага фонда «Русский силуэт». Саша Варламаў прыдумаў новую назву конкурса — «Млын моды».
Аляксандр Варламаў у арганізацыі і зместу фестываля праяўляў патрэбную гнуткасць, заўсёды ведаючы, што трэба адэкватна рэагаваць на патрабаванні часу і глядзець у будучыню, аднак магістральным кірункам развіцця фестывалю заўсёды бачыў узаемны сінтэз раўнапраўных мастацтваў, дапамога маладым творцам праз стымуляванне іх развіцця і фармаванне беларускай нацыянальнай школы дызайна адзення, яе самаўсведамленне і інстытуцыяналізацыю[2].
Фестываль-конкурс праводзіцца сярод як пачынаючых, так і прафесійных мадэльераў, мадэляў, візажыстаў і фатографаў па наступным традыцыйным намінацыям:
- «Школа моды», «Майстар моды» — для дызайнераў адзення;
- «Мадэль-дэбют фестываля-конкурса», «Лепшая топ-мадэль фестываля-конкурса», «Міс-мадэль Беларусі», «Містар-мадэль Беларусі» — для мадэляў;
- «Фота» — для фатографаў і фотамадэляў;
- «Майстар стылю» — для цырульнікаў, візажыстаў, спецыялістаў нэйл-арта.
Часам у рамках фестывалю ўводзіліся іншыя намінацыі: «Pret-a-porter», «Стылізацыя нацыянальнага касцюма», «Суперфотамастак Беларусі», «Мадэль-дэбют фестываля» і інш.
На працягу году праходзяць адборныя туры фестываля-конкурсу па рэгіёнам Беларусі ў абласных цэнтрах, а вясной (як правіла, у канцы красавіка ці пачатку мая) праводзіцца фінал конкурсу ў Мінску. Саша Варламаў, зыходзячы з прынцыпа, як сам выказаўся, што «Мода — гэта не спорт», пабудаваў наступную спецыфічную структуру мерапрыемства па намінацыям «Школа моды» і «Майстар моды»: да фінала — конкурс, а фінал — фестываль дызайнераў адзення. Усе мадэльеры-фіналісты «Млына моды» (а іх магло быць і 200 чалавек) аўтаматычна станавіліся дыпламантамі фестываля. Гэта, на думку Варламава, дазваляла вырасціць шмат талентаў. Сярод фіналістаў намінацый «Школа моды» і «Майстар моды» міжнародныя эксперты вылучалі дызайнераў, якія атрымлівалі асаблівыя прызы і стажыроўкі, ахопліваючы тым больш паловы фіналістаў.
Традыцыйнымі складовымі часткамі фінала фестываля з'яўляюцца дэфіле, выстаўкі-ярмаркі, фотаэкспазіцыі, майстар-класы, прэс-канферэнцыі і фінальнае гала-прадстаўленне ў Вялікай зале. На фінале звычайна прысутнічаюць замежныя госці. Крытэрыі ацэнкі вядомы ўдзельнікам конкурсаў загадзя. У журы ўваходзяць і замежныя эксперты, каб узмацніць аб'ектыўнасць і незалежнасць ацэнак. Усе намінацыі сярод мадэляў вырашаліся па рэкамендацыям міжнародных экспертаў, якія пасля запрашалі пераможцаў удзельнічаць у паказах замежных калекцый адзення ў Мінску на «Млыне моды».
З кастрычніка 2003 г. фестываль наладзіў пастаяннае супрацоўніцтва з самымі значнымі школамі моды ў Еўропе: Міжнародная школа моды «ESMOD» (Мюнхен-Берлін), студыя «Berçot» (Парыж), «Academia di Costumo e di Moda» (Рым), «Istituto Europeo di Design» (Еўрапейскі інстытут дызайна, Мілан).
Дыпламанты намінацый «Школа моды» і «Майстар моды» звычайна атрымліваюць права (з кастрычніка 2003 г.) на замежныя стажыроўкі ў школы моды Еўропы і (з 2002 г.) права аўтаматычна ўдзельнічаць у паўфінале конкурса маладых дызайнераў, які праводзіцца Дабрачынным фондам «Русский силуэт» (Масква, Расія), — самага буйнога ў краінах СНД міжнароднага конкурса маладых дызайнераў адзення. Чатыры пераможцы беларускага паўфінала конкурсу «Русский силуэт» атрымлівалі права ўдзельнічаць у фінале конкурса ў Маскве; у 2003—2011 гг. мінімум адзін з чатырох пераможцаў беларускага паўфінала атрымліваў права на замежную стажыроўку.
У рамках фестывалю Саша Варламаў таксама арганізоўваў паказы ў Мінску гасцявых модных калекцый з Парыжа, Рыма, Берліна, Мюнхена, Лондана, Прагі, Масквы, Стакгольма, Іванава і інш.
У 2001—2011 гг. Варламаў таксама рабіў цыкл перадач «Млын моды» на беларускім тэлебачанні.
Пасля сыходу Варламава з пасады мастацкага кіраўніка, з 2012 г. змяніліся і падыходы ацэнак па намінацыям «Школа моды» і «Майстар моды»: не толькі ў турах адбору (паў-фіналах па рэгіёнам Беларусі), але і ў фінале пачалі праводзіць конкурс і вылучаць толькі трох дыпламантаў «Млына моды» — заняўшых па ацэнцы журы 1-е, 2-е і 3-е месца.
У 2012—2015 гг. фестываль меў супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне з такімі замежнымі арганізацыямі і ўстановамі, якія працуюць у сферы фатаграфіі, моды і дызайну адзення, як Вышэйшая школа мастацтваў і тэхналогій моды «ESMOD» (Парыж, Францыя); Інстытут моды і дызайну «Марангоні» (Мілан, Італія); «Istituto Europeo di Design» (Еўрапейскі інстытут дызайна, Мілан); Інстытут моды «SITAM» (Італія); Універсітэт Анже (Анжэ, Францыя); Універсітэт крэатыўных мастацтваў (Лондан, Вялікабрытанія); Кракаўская школа мастацтваў (Кракаў, Польшча); Школа мастацтваў, дызайну і архітэктуры ўніверсітэта Аалто (Хельсінкі, Фінляндыя); Школа тэхналогій і дызайну касцюма (Кёльн, Германія); Міжнародны конкурс маладых дызайнераў «Русский силуэт» (Масква, Расія); Дом мод «СВ модэлс» (Вільнюс, Літва)[5].
Маладзёжныя творчыя майстэрні
[правіць | правіць зыходнік]Па ініцыятыве Сашы Варламава «Млын моды» стаў не толькі культурным, але і адукацыйным праектам, бо лагічным працягам (пасля правядзення фінала фестываля) сталі з 2004 г. маладзёжныя творчыя майстэрні для фіналістаў фестываля — праграмы міжнароднага абмена вопытам, папулярызацыі сучаснага беларускага дызайна адзення замяжой, стажыроўкі для самых таленавітых маладых дызайнераў адзення[6].
Яшчэ ў 2000 г. у рамках акцыі «Суперобраз ХХI века — звук, цвет, форма», якая ладзілася ў Мінску Беларускім дзяржаўным універсітэтам супольна з Агенцтвам моды Сашы Варламава, Варламаў правёў Беларускую маладзёжную творчую майстэрню для стварэння творчай студэнцкай моладдзю новых сінтэзіраваных форм мастацтва. Паводле задумкі Варламава, мэтай падобных «майстэрняў» павінны быць спрыянне творчаму і эстэтычнаму фармаванню маладога мастака моды — праз засваенне вопыта беларускіх і замежных калег, дэманстрацыю сваіх дасягненняў і наладжванне творчых сувязей паміж школамі моды Еўропы. Праз творчыя майстэрні маладым дызайнерам Беларусі стаў прапаноўвацца шырока распаўсюджаны ў навучальным працэсе школ моды Заходняй Еўропы прыём «mood boards» (пошук асацыяцый) — пошук новага пункту гледжання на форму, сілуэт і колераспалучэнне. У ходзе замежных стажыровак маладыя беларускія дызайнеры, акрамя тэарэтычнага і практычнага вопыту, таксама атрымлівалі бясплатна ўзоры ўнікальных сучасных тканін. Па ацэнцы Варламава, беларускія творчыя майстэрні сталі важным фактарам стварэння моста паміж школамі моды Заходняй Еўропы, Беларусі і Расіі, бо да таго ў Заходняй Еўропе аб дызайнерах адзення з Беларусі і Расіі было мала вядома[7].
У 2004—2011 гг. Саша Варламаў арганізоўваў міжнародныя маладзёжныя творчыя майстэрні «Млын моды» у Германіі (2004, 2005, 2007, 2008, 2009, 2010, 2011), Італіі (2005), Бельгіі (2008, 2009, 2010), Аўстрыі (2008, 2009, 2010), Чэхіі (2008, 2010), Швецыі (2007, 2008, 2009, 2010, 2011) і Літве (2010).
Сродкі, сабраныя ад продажу білетаў міжнароднай маладзёжнай творчай майстэрні «Млын моды ў Берліне» (13 кастрычніка 2005 г.) і ад продажаў на аукцыёне, былі перададзены ў Нямецкі кардыялагічны цэнтр у Берліне (Deutsches Herzzentrum Berlin) на лячэнне дзяцей з Беларусі[8]. У 2010 г. пачалося супрацоўніцтва праекта «Млын моды» з дзіцячымі дамамі Мінска.
Сімвал фестываля
[правіць | правіць зыходнік]Сімвалам і прызам фестываля з 2007 г. з'яўляецца фарфоравы манекен-статуэтка. Саша Варламаў хацеў знайсці патрэбны сімвал для вызначэння ўмоўнага чалавека (без фізіялагічных і духоўна узнёслых рыс) і ўбачыў у альбоме Джані Версачэ на эстэтычна бездакорных па форме манекенах плацце ад Джорджа Армані. У выніку Варламаў для азначэння паветранай лёгкасці матэрыялам статуэткі выбраў фарфор, а жаданне звязаць сімвал асацыяцыяй з мармуровымі антычнымі скульптурамі прывялі да выбару Варламавым неглазураванай, матавай, бісквітнай паверхні[9]. Скульптарам статуэтак з'яўляецца Міхаіл Латышаў (Беларусь).
Млын моды 2001
[правіць | правіць зыходнік]Фінал фестываля-конкурса адбыўся 19-21 красавіка 2001 г. у Мінску ў Палацы Рэспублікі.
Пераможцамі сталі:
- «Супермадэль Беларусі» — Фрэдэрык Шарль Убер Гнуту;
- «Міс мадэль Беларусі» — ;
- «Містар мадэль Беларусі» — ;
- «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — ;
- «Суперфотамастак Беларусі» — ;
- «Суперфотамадэль Беларусі» — ;
Млын моды 2002
[правіць | правіць зыходнік]Фінал фестываля-конкурса адбыўся 19-21 красавіка 2002 г. у Мінску ў Палацы Рэспублікі.
Пераможцамі сталі[10]:
- «Супермадэль Беларусі» — Андрэй Кароткі, Святлана Барчан;
- «Міс мадэль Беларусі» — Галіна Галавенчык;
- «Містар мадэль Беларусі» — Фрэдэрык Шарль Убер Гнуту;
- «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — Анастасія Кунская;
- «Суперфотамастак Беларусі» — Міхаіл Маруга;
- «Суперфотамадэль Беларусі» — Ганна Кісель, Андрэй Молаш;
- «Аўтар лепшага мужчынскага фотапартрэта» — Вячаслаў Рыльскі;
- «Аўтар лепшага жаночага фотапартрэта» — Алена Саўрыцкая;
- Лепшая мадэль, адзначаная Міжнароднай школы моды «ESMOD» (Мюнхен-Берлін) — Ганна Малібога
-
Панарама зала Палаца Рэспублікі, дзе праводзіўся конкурс «Млын моды 2002».
Млын моды 2003
[правіць | правіць зыходнік]Фінал фестываля-конкурса адбыўся 25-27 красавіка 2003 г. у Мінску ў Палацы Рэспублікі.
Пераможцамі сталі:
- «Супермадэль Беларусі» — Алена Агрызка і Аляксандр Рудык;
- «Міс і Містар мадэль Беларусі» — Наталля Янкоўская і Андрэй Аджба;
- «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — Дар’я Самковіч;
- «Суперфотамастак Беларусі» — Аляксандр Канатоп і Андрэй Зяневіч;
- «Суперфотамадэль Беларусі» — Ганна Стычынская і Уладзімір Доўнар;
- Аўтар лепшага жаночага фотапартрэта — Ірына Ліс;
- Аўтар лепшага мужчынскага фотапартрэта — Ягор Вайноў;
У фінале фестываля ўдзельнічалі 134 маладых дызайнераў адзення Беларусі.
Адбыўся паказ калекцый адзення, зробленых студэнтамі найбуйнейшых школ мод Еўропы: Міжнародная школа моды «ESMOD» (Мюнхен-Берлін), студыя «Berçot» (Парыж), «Academia di Costumo e di Moda» (Рым). Усе замежныя калекцыі адзення былі выкананы з беларускага ільну.
Дыпламанты фінала конкурса маладых дызайнераў адзення «Новая Россия — Единый мир» Дабрачыннага фонда «Русский силуэт»: Таццяна Швадронава — калекцыя «Военно-полевой роман» (Мінск, Інстытут сучасных ведаў); Таццяна Касаджыкова — калекцыя «Петушки» (Мінск, Інстытут сучасных ведаў); Алена Валюшкіна — калекцыя «Конго» (Віцебск, ВДТУ).
У чэрвені 2003 г. адбылася прэзентацыя фестываля-конкурса моды і фото «Млын моды 2003» у Санкт-Пецярбургу (Расія).
-
Саша Варламаў і яго сваякі на конкурсе «Млын моды 2003». Пасля ўзнагароджання супермадэляў, Мінск, 2003 г.
Млын моды 2004
[правіць | правіць зыходнік]Фінал фестываля-конкурса адбыўся 5-7 мая 2004 г. у Мінску ў Палацы культуры прафсаюзаў.
Пераможцамі сталі:
- «Супермадэль Беларуси» — Вольга Аляксеева, Юрый Грынкевіч, Юлія Саковіч, Мікіта Куплявацкі;
- «Міс і Містар мадэль Беларусі» — Алена Канькова, Расціслаў Баркоўскі;
- «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — Юлія Рудзеня;
- «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў сярод тынейжараў» — Ала Аляксеева;
- «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў сярод дзяцей» — Насця Карпік;
- «Суперфотамастак Беларусі» — Ірына Ліс;
- «Суперфотамадэль Беларусі» — Ала Рыбак, Дзяніс Касцянаў, Маша Мельнікава, Эрык Азаран;
- Аўтар лепшага жаночага фотапартрэта — Віктар Ганчарэнка;
- Аўтар лепшага мужчынскага фотапартрэта — Валерый Сібіркоў;
- Аўтар лепшага дзіцячага фотапартрэта — Аркадзь Булва;
Млын моды 2005
[правіць | правіць зыходнік]Фінал фестываля-конкурса адбыўся 4-6 мая 2005 г. у Мінску ў Палацы культуры прафсаюзаў.
Пераможцамі сталі:
- «Супермадэль Беларусі» — Юлія Богук, Максім Бажкоў, Анастасія Маркава, Дзмітрый Кароль, Анастасія Редзькіна, Дзмітрый Івінскі;
- «Міс і Містар мадэль Беларусі» — Вольга Чаплінская, Філіп Мазураў;
- «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — Александрына Каладзінская, Дзмітрый Жылко;
- «Суперфотамадэль Беларусі» — Вікторыя Палуян, Дзмітрый Пяцін, Улляна Гваздовіч, Вадзім Касценка, Кацярына Лучкова, Уладзіслаў Шуйскі;
- «Мадэль — Супердэбют фестываля» — Паліна Гайшун;
- «Мадэль — Экспрэс-стыль фестываля» — Анастасія Мельнік;
- «Суперфатограф рэкламнага фота» («Белавіа») — Аляксей Пішчакевіч;
- «Суперфатограф рэкламнага фота» («Гарызонт») — Аляксандр Канатоп;
- «Аўтар лепшага рэкламнага фотасюжэта» («Белавіа») — Леанід Ляўшынаў;
- «Аўтар лепшага рэкламнага фотасюжэта» («Гарызонт») — Аляксандр Кладаў;
- «Аўтар лепшага праекта з фотамадэллю» («Белавіа») — Сняжана Барценева;
- «Аўтар лепшага праекта з фотомодэллю» («Гарызонт») — Алена Таборка.
У фінале фестываля ўдзельнічалі 182 калекцый адзення Беларусі.
Млын моды 2006
[правіць | правіць зыходнік]Фінал фестываля-конкурса адбыўся 3-5 мая 2006 г. у Мінску ў Палацы культуры прафсаюзаў.
Пераможцамі сталі:
- «Супермадэль Беларусі» — Ганна Шчэлак, Віктар Кацыгін, Эльвіра Раманава, Дзмітрый Аксёнаў, Дар'я Бруй, Павел Іваноў;
- «Суперфотамадэль Беларусі» — Юлія Богук, Анатолій Александровіч, Дар'я Аніськова, Анатолій Генералаў, Вераніка Лазавік, Анатолій Шалягін;
- «Міс і Містар мадэль Беларусі» — Яўгенія Ганчар, Дзмітрый Базараў;
- «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — Кацярына Верамеенка, Мікалай Грыневіч, Аляксандра Грыкінер;
- «Мадэль Інтэрнэшнл» — Паліна Гайшун;
- «Суперфотамастак Беларусі» — I-я прэмія — Галіна Анохіна;
- «Суперфотамастак Беларусі» — II-я прэмія — Аляксандр Кожын;
- «Суперфотамастак Беларусі» — III-я прэмія — Анастасія Акуневіч.
У фінале фестываля ўдзельнічалі 180 калекцый адзення Беларусі.
Млын моды 2007
[правіць | правіць зыходнік]Фінал фестываля-конкурса адбыўся 2-4 мая 2007 г. у Мінску ў Палацы культуры прафсаюзаў.
Пераможцамі сталі:
- «Супермадэль Беларусі» — Дар'я Ганчарык, Дзмітрый Губіч, Кацярына Венцер, Аляксандр Лазараў, Анастасія Цімошка, Ян Бандарэц;
- «Міс мадэль Беларусі» — Аліна Ісачэнка;
- «Містар мадэль Беларусі» — Пётр Зайцаў;
- «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — Вольга Івашкевіч, Анастасія Леўчанка, Сяргей Атаманенка, Юлія Алтухова, Аляксей Зубік;
- «Суперфотамастак Беларусі» — ;
- «Суперфотамадэль Беларусі» — ;
У фінале фестываля ўдзельнічалі 179 калекцый адзення Беларусі.
Млын моды 2008
[правіць | правіць зыходнік]Фінал фестываля-конкурса адбыўся 2-4 мая 2008 г. у Мінску ў Палацы культуры прафсаюзаў.
Пераможцамі сталі:
- «Супермадэль Беларусі» — ;
- «Міс мадэль Беларусі» — ;
- «Містар мадэль Беларусі» — ;
- «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — ;
- «Суперфотамастак Беларусі» — ;
- «Суперфотамадэль Беларусі» — Таццяна Рынейская, Аляксандр Калеснікаў, Яўгеній Яскевіч, Арына Ладуцька, Юлія Аніська, Пётр Сітчыхін, Павел Дубіцкі, Цімафей Варушыла, Ілля Мельнік, Эмілі Сівачова, Алёна Паўлюкевіч, Арына Баярчук;
- «Фота» — Дзмітрый Радзеўскі, Віталій Бандарэнка, Яўгеній Канаплёў, Любоў Захарчанка.
У фінале фестываля ўдзельнічалі 200 калекцый адзення Беларусі.
Млын моды 2009
[правіць | правіць зыходнік]Фінал фестываля-конкурса адбыўся 1-3 мая 2009 г. у Мінску ў Палацы спорту.
Пераможцамі сталі:
- «Супермадэль Беларусі» — Даная Шаршавіцкая, Даніла Манько, Алена Бамбіза, Алег Усаў, Таццяна Тарасік, Вадзім Дашкоўскі;
- «Суперфотамадэль Беларусі» — Інэса Мазгова, Стас Марчык, Валерыя Машноўская, Ян Бандарэц, Уладзіслаў Абразкоў, Улляна Піменава, Аляксандр Цімошак, Кацярына Чуйкова, Аляксандр Кірынюк, Аліна Ісачэнка;
- «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — Сафія Эдама, Ягор Тэйц, Юлія Аніська, Мікіта Пражнікаў, Яўгенія Ганчар, Аляксандр Калеснікаў;
- «Міс мадэль» — Елізавета Федарэнка;
- «Містэр мадэль» — Віктар Казюлін;
- «Суперфотамастак» — Дзмітрый Кружальнікаў.
У фінале фестываля ўдзельнічалі 170 калекцый адзення Беларусі.
Млын моды 2010
[правіць | правіць зыходнік]Фінал фестываля-конкурса адбыўся 6-8 мая 2010 у Мінску ў Палацы спорту.
Пераможцамі сталі:
- «Супермадэль Беларусі» — Анастасія Заркевіч, Ян Бандарэц, Кацярына Чуйкова, Аляксандр Цімошак, Наталля Рабава, Кірыл Дрэка;
- «Суперфотамадэль Беларусі» — Сафія Эдама, Данііл Драбовіч, Ангеліна Варушыла, Даніла Манько, Караліна Паўлава, Сцяпан Калчук, Аліна Ніхайчык, Віталь Плыткевіч, Ірына Аляшкевіч, Андрэй Фядосаў;
- «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — Інэса Мазгова, Ягор Тэйц, Карына Бажэнава, Фёдар Валадзько, Аляксандра Мацук, Максім Казакоў;
- «Міс мадэль» — Вікторыя Чыжык;
- «Містэр мадэль» — Ілля Прыгода.
У фінале фестываля ўдзельнічалі 153 калекцый адзення Беларусі.
У рамках фестывалю Саша Варламаў арганізаваў праект «Сапраўднае дэфіле», у якім прынялі ўдзел 35 вядомых у Беларусі асоб у галіне спорту, тэатра і тэлебачання, што дэфіліравалі ў Палацы спорту ў строях, пашытых маладымі дызайнерамі Беларусі.
Млын моды 2011
[правіць | правіць зыходнік]Фінал фестываля-конкурса адбыўся 5-7 мая 2011 г. у Мінску ў Палацы спорту.
Пераможцамі сталі:
- «Супермадэль Беларусі» — ;
- «Міс мадэль Беларусі» — ;
- «Містар мадэль Беларусі» — ;
- «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — ;
- «Суперфотамастак Беларусі» — ;
- «Суперфотамадэль Беларусі» — ;
У фінале фестываля ўдзельнічалі 169 калекцый адзення Беларусі.
Млын моды 2012
[правіць | правіць зыходнік]Фінал фестываля-конкурса адбыўся 11-12 мая 2012 г. у Мінску ў Палацы спорту.
Пераможцамі сталі:
- «Супермадэль Беларусі» — ;
- «Міс мадэль Беларусі» — ;
- «Містар мадэль Беларусі» — ;
- «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — ;
- «Мадэль-дэбют фестываля» — ;
- «Суперфотамастак Беларусі» — ;
- «Суперфотамадэль Беларусі» — ;
У фінале фестываля ўдзельнічала 121 калекцыя адзення Беларусі.
Млын моды 2013
[правіць | правіць зыходнік]Фінал фестываля-конкурса адбыўся 3-4 мая 2013 г. у Мінску ў Палацы спорту.
Пераможцамі сталі:
- «Супермадэль Беларусі» — ;
- «Міс мадэль Беларусі» — ;
- «Містар мадэль Беларусі» — ;
- «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — ;
- «Мадэль-дэбют фестываля» — ;
- «Суперфотамастак Беларусі» — ;
- «Суперфотамадэль Беларусі» — ;
У фінале фестываля ўдзельнічалі 110 калекцый адзення Беларусі.
Млын моды 2014
[правіць | правіць зыходнік]Фінал фестываля-конкурса адбыўся 3-4 мая 2014 г. у Мінску ў Палацы спорту. Пераможцамі сталі:
- «Супермадэль Беларусі» — ;
- «Міс мадэль Беларусі» — ;
- «Містар мадэль Беларусі» — ;
- «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — ;
- «Суперфотамастак Беларусі» — ;
- «Суперфотамадэль Беларусі» — ;
Млын моды 2015
[правіць | правіць зыходнік]Фінал фестываля-конкурса адбыўся 13-14 мая 2015 г. у Мінску. Пасля двух тураў адбору (эскізнага туру ў снежні 2014 г. з 440 удзельнікаў і паў-фінала ў лютым-сакавіку 2015 г.) па рэгіёнах Беларусі — у фінале былі прадстаўлены 88 калекцый адзення (ад 98 дызайнераў)[11].
13 мая абыліся адукацыйныя семінары, майстаркласы і прэс-канферэнцыя ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (г. Мінск, вул. Кірава, д. 16), а 14 мая — у Гандлёвым цэнтры «Замак» (г. Мінск, пр. Пераможцаў, д. 65) конкурсны паказ і традыцыйнае для фестываля гала-прадстаўленне — паказ лепшых і гасцявых калекцый з Парыжа, Масквы, Рыгі, Кракава, Кёльна.
Пераможцамі сталі:
- «Школа моды»:
- лепшая калекцыя адзення для дзяцей: 1-е месца: Святлана Вараб'ёва (г. Гомель) — калекцыя «Потешки»; 2-е месца: Дар'я Гайдук — калекцыя «Эсфирь», Ніна Барысенка і Вольга Кузняцова Ольга — калекцыя «Fashion day»; 3-е месца: Дыяна Кажарновіч – калекцыя «Реальные пацаны»
- лепшая калекцыя адзення для падлеткаў: 1-е месца: Алена Гаўрыловіч (г. Віцебск) — калекцыя «Обернись!»; 2-е месца: Наталля Рубанава — калекцыя «Neo flash»; 3-е месца: Марыя Фінская – калекцыя «Карацей за «Ў»»
- лепшая калекцыя адзення для мужчын: 1-е месца: Ганна Жук (г. Мінск) — калекцыя «Пробуждение»; 2-е месца: Сабіна Алышова — калекцыя «Ширваншахи»; 3-е месца: Наталля Лігорава (г. Віцебск) — калекцыя «Темно-синий, почти черный»
- лепшая калекцыя адзення для жанчын: 1-е месца: Марыя Куцко (г. Баранавічы) — калекцыя «Dark Paradise»; 2-е месца: Галіна Санько — калекцыя «Soul inside»; 3-е месца: Марыя Лукашук — калекцыя «Готианна»
- «Майстар моды»: 1-е месца: Сяргей Драчоў (г. Мінск) — калекцыя «Folk Street»; 2-е месца: Барбара Былеўская і Катарына Былеўская — калекцыя «Cradle of dream»; 3-е месца: Наталля Касцова — калекцыя «Бунт».
- «Майстар стылю» — ;
- «Топ-мадэль фестываля» — ;
- «Міс мадэль Беларусі» — ;
- «Містар мадэль Беларусі» — ;
- «Мадэль — лідар сярод прафесіяналаў» — ;
- «Суперфотамастак Беларусі» — ;
- «Суперфотамадэль Беларусі» — ;
Брэндам фестывалю стаў спецыяльны дабрачынны праект «Стыльны пачатак» з удзелам выхаванцаў дзіцячых дамоў і ўстаноў спецыяльнай адукацыі, калі ў якасці мадэляў выступалі навучэнцы Мінскай абласной дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху[12].
Лепшыя ўдзельнікі фестываля атрымалі мажлівасць удзельнічаць у міжнароднай выстаўцы на лепшых пляцоўках Мілана (Італія) і міжнароднай творчай майстэрні «Млын моды 2015 у Еўропе».
Млын моды 2016
[правіць | правіць зыходнік]Фінал фестываля-конкурса адбыўся 12-13 мая 2016 г. у Мінску ў Палацы Спорту (пр. Пераможцаў, 4). Пасля двух тураў адбору (з 648 удзельнікаў[13]) па рэгіёнах Беларусі — у фінале былі прадстаўлены 88 калекцый адзення (ад 100 дызайнераў)[14].
Упершыню ў гісторыі фестываля была ўведзена намінацыя «лепшы fashion-ілюстратар краіны», а парфюмер Уладзіслаў Ракуноў прадставіў на фестывалі арамат «Млын моды 2016»[15].
Пераможцаў фіналу вызначалі эксперты з Расіі, Польшчы, Італіі, Латвіі, Літвы і Германіі.
Пераможцамі сталі[16]:
- «Школа моды»:
- лепшая калекцыя адзення для дзяцей: 1-е месца: Таццяна Карпалава (г. Гомель) — калекцыя «Розы для Тедди»; 2-е месца: Ірына Дручыніна, Таццяна Куксо (г. Мазыр) — калекцыя «Разноцветные фантазии»; 3-е месца: Святлана Вараб'ёва (г. Гомель) – калекцыя «Бабушкина крынка»
- лепшая калекцыя адзення для падлеткаў: 1-е месца: Вераніка Лахавец (г. Гродна) — калекцыя «Modern lines»; 2-е месца: Мілена Паўлоўская (г. Мінск) — калекцыя «Свободный полет»; 3-е месца: Таццяна Сіплівая (г. Мінск) – калекцыя «Разорванные молчанием»
- лепшая калекцыя адзення для мужчын: 1-е месца: Алеся Кушчанка (г.Віцебск) — калекцыя «Ezra»; 2-е месца: Вікторыя Каральчук (г. Віцебск) — калекцыя «Pilgrim»; 3-е месца: Наталля Лігорава (г. Віцебск) — калекцыя «Coming home»; і Марыя Сліва (г. Баранавічы) — калекцыя «Time»
- лепшая калекцыя адзення для жанчын: 1-е месца: Анастасія Самусік (г. Мінск) — калекцыя «Тони Такитони»; 2-е месца: Ганна Жук (г. Мінск) — калекцыя «Open the door»; 3-е месца: Аляксандра Казлоўская (г. Мінск) — калекцыя «Promenade Monte-Carlo»; і Наталля Касцова (г. Мінск) — калекцыя «Freaky Boom»
- «Майстар моды»: 1-е месца: Дар'я Барко (г. Ліда) — калекцыя «Достояние Республики»; 2-е месца: Юлія Голях (г. Жодзіна) — калекцыя «Сакура»; 3-е месца: Вадзім Судакоў (г. Гомель) — калекцыя «RAGS».
- «Топ-мадэль фестываля-конкурса»: Дзмітрый Войнаў, Валерыя Наўроцкая, Арсень Пляско, Аліна Кухта, Ксенія Дзяруга, Арына Данчак, Анастасія Панамарова, Анфіса Шарснёва;
- «Міс мадэль Беларусі» — Любоў Зяневіч;
- «Містар мадэль Беларусі» — Ілля Бірукоў;
- «Мадэль-дэбют фестываля-конкурсу»: Мікіта Яўстраценка, Дзмітрый Федаровіч, Аліна Папова, Дар'я Чэрціна, Дар'я Магільніцкая, Анастасія Смірнова, Арына Старэвіч, Васіліса Варабец;
- «Фота»:
- Фатографы: 1-е месца — Аляксандра Бушма (г. Мінск); 2 месца — Генадзь Ахмадулін (г. Мінск) і Дзмітрый Наумаў (г. Жлобін); 3-е месца — Дзяніс Лісейчыкаў (г. Мінск), Ксенія Шчасная (г. Мінск) і Аляксей Карасёў (г. Віцебск).
- Фотамадэлі: Ганна Рудзінская Анна, Сафія Мураўёва, Уладзіслава Церабілава, Біята Кабірава, Аляксандра Верчанкава, Ксенія Сідаровіч, Дар'я Бамбіза, Любоў Мажара, Арына Дабравольская, Сяргей Маруга, Юлія Ляонава.
- пераможцы беларускага паўфінала Міжнароднага конкурсу маладых дызайнераў «Русский силуэт» (Расія): Ганна Жук Ганна (калекцыя «Open the door»), Алеся Кушчанка (калекцыя «Ezra»), Марыя Лукашук (калекцыя «Sans mots»).
Спецыяльныя прызы ад тэлегіда «Антенна» і газеты «Переходный возраст» атрымалі: Ілля Фамін, Анастасія Сыракваш, Улляна Бойдак, Аліса Янчанкава, Марыя Смагіна, Валерыя Гурская, Ангеліна Варушыла, Алеся Чайко.
На гала-прадстаўленні прадэманстравалі таксама лепшыя (пазаконкурсныя) беларускія і гасцявыя калекцыі адзення з Рыма, Мілана, Кёльна, Масквы, Кракава, Вільнюса і Рыгі.
Цікавыя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]- Саша Варламаў, калі з'яўляўся ў 2001—2011 арганізатарам і мастацкім кіраўніком «Млына моды», кожны год традыцыйна скончваў фестываль аднымі і тымі ж словамі — «Кароль памёр, хай жыве кароль»[17].
Зноскі
- ↑ Мельница моды, 2001 [Изоматериал] : IX Республиканский фестиваль-конкурс моды и фото: [фотоальбом / фото: Д. Елисеев и др.]. — [Б. м.: б. и., 2001?]. — [34] с.; Мельница моды, 2011 [Изоматериал] : XX Международный фестиваль моды и фото, [5―7 мая 2011, Минск]. — [Б. м.: б. и.], 2011. — 150 с.
- ↑ а б в Мельница моды, 2003 : Второй междунар. рос.-белорус. фестиваль моды и фото: [Информ. ил. кат. / гл. ред. С. Варламов; Фото: М. Маруга]. — Мн. : БелКП-Пресс, 2003. — С. 20.
- ↑ Мельница моды, 2003 : Второй междунар. рос.-белорус. фестиваль моды и фото: [Информ. ил. кат. / гл. ред. С. Варламов; Фото: М. Маруга]. — Мн. : БелКП-Пресс, 2003. — С. 1, 4, 20.
- ↑ Мельница моды — 2005 [Изоматериал] : фестиваль моды и фото: Белорусский полуфинал Международного конкурса молодых дизайнеров одежды Благотворительного фонда «Русский силуэт»: [информационный иллюстрированный каталог / гл. ред. С. Варламов. — [Б. м.: б. и., 2005]. — С. 2.
- ↑ Финал XXIV Республиканского фестиваля-конкурса моды и фото «Мельница моды–2015»; XXIV Республиканский фестиваль-конкурс моды и фото «Мельница моды» проходит в Минске Архівавана 17 мая 2015.
- ↑ Мельница моды — 2005 [Изоматериал] : фестиваль моды и фото: Белорусский полуфинал Международного конкурса молодых дизайнеров одежды Благотворительного фонда «Русский силуэт»: [информационный иллюстрированный каталог / гл. ред. С. Варламов. — [Б. м.: б. и., 2005]. — С. 7.
- ↑ Мельница моды — 2005 [Изоматериал] : фестиваль моды и фото: Белорусский полуфинал Международного конкурса молодых дизайнеров одежды Благотворительного фонда «Русский силуэт»: [информационный иллюстрированный каталог / гл. ред. С. Варламов. — [Б. м.: б. и., 2005]. — С. 7—11.
- ↑ Мельница моды, 2006 [Изоматериал] : XIV [Международный фестиваль моды и фото, 3-5 мая 2006: информационный иллюстрированный каталог / гл. ред. С. Варламов]. — Минск: [б. и.], 2006. — С. 5.
- ↑ Фестиваль моды и фото «Мельница моды ― 2007» [Изоматериал] : Белорусский полуфинал Международного конкурса молодых дизайнеров одежды, проводимого Благотворительным фондом «Русский силуэт», Минск, 2—4 мая 2007: информационный иллюстрированный каталог / текст: В. Пепеляев. — [Б. м.: б. и., 2007?]. — 55, [44] с.
- ↑ Мельница моды: впечатления простых смертных Архівавана 11 лютага 2017..
- ↑ XXIV Республиканский фестиваль-конкурс моды и фото «Мельница моды» проходит в Минске Архівавана 17 мая 2015.; Финал XXIV Республиканского фестиваля-конкурса моды и фото «Мельница моды–2015»
- ↑ Финал XXIV Республиканского фестиваля-конкурса моды и фото «Мельница моды–2015»
- ↑ «МЕЛЬНИЦА МОДЫ — 2016»: КОЛЛЕКЦИИ ПОБЕДИТЕЛЕЙ ОТПРАВЯТСЯ НА ПОДИУМ В КРАКОВ Архівавана 17 лістапада 2016.
- ↑ 88 коллекций от 100 молодых дизайнеров представлены на «Мельнице моды 2016»
- ↑ «Мельница моды». Много красивых девушек и собственный аромат
- ↑ Итоги XXV Республиканского фестиваля-конкурса моды и фото «Мельница моды» подведены во Дворце спорта Архівавана 18 мая 2016.
- ↑ Мельница моды 2009 Архівавана 9 красавіка 2015..
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мельница моды, 2001 [Изоматериал] : IX Республиканский фестиваль-конкурс моды и фото: [фотоальбом / фото: Д. Елисеев и др.]. — [Б. м.: б. и., 2001?]. — [34] с.
- Мельница моды, 2003 : Второй междунар. рос.-белорус. фестиваль моды и фото: [Информ. ил. кат. / гл. ред. С. Варламов; Фото: М. Маруга]. — Мн. : БелКП-Пресс, 2003. — 71 с.
- Мельница моды — 2005 [Изоматериал] : фестиваль моды и фото: Белорусский полуфинал Международного конкурса молодых дизайнеров одежды Благотворительного фонда «Русский силуэт»: [информационный иллюстрированный каталог / гл. ред. С. Варламов. — [Б. м.: б. и., 2005]. — [115] с.
- Мельница моды, 2006 [Изоматериал] : XIV [Международный фестиваль моды и фото, 3-5 мая 2006: информационный иллюстрированный каталог / гл. ред. С. Варламов]. — Минск: [б. и.], 2006. — 52, [50] c.
- Фестиваль моды и фото «Мельница моды ― 2007» [Изоматериал] : Белорусский полуфинал Международного конкурса молодых дизайнеров одежды, проводимого Благотворительным фондом «Русский силуэт», Минск, 2—4 мая 2007: информационный иллюстрированный каталог / текст: В. Пепеляев. — [Б. м.: б. и., 2007?]. — 55, [44] с.
- Мельница моды ― 2008 [Изоматериал] : XVII Международный фестиваль моды и фото: [полуфинал Международного конкурса молодых дизайнеров одежды «Русский силуэт», Минск, 2―4 мая 2008 года: программа / автор проекта С. Варламов. — Минск: [б. и.], 2008. — 162, [3] с.
- Мельница моды [Изоматериал] : XIX Международный фестиваль моды и фото, 2010, [6―8 мая, Дворец спорта, Минск]. — [Б. м.: б. и., 2010?]. — 152, [1] c.
- Мельница моды, 2011 [Изоматериал] : XX Международный фестиваль моды и фото, [5―7 мая 2011, Минск]. — [Б. м.: б. и.], 2011. — 150 с.
- Мельница моды, 2012 [Изоматериал] : XXI Республиканский фестиваль-конкурс моды и фото. — [Б. м.: б. и.], 2012. — 52 с.
- Мельница моды, 2013 [Изоматериал] : XXII Республиканский фестиваль-конкурс моды и фото, [3―4 мая 2013 г., Минск]. — Минск: Национальный центр художественного творчества детей и молодежи, 2013. — 62 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мельница моды Архівавана 13 сакавіка 2017. // diva.by
- Агенство моды Саши Варламова Архівавана 17 мая 2013. // podium.bip.ru
- Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі(недаступная спасылка)
- Акаунт удзельнікаў фестывалю «Мельница моды» у сацыяльнай сетцы // vk.com
- «Мельница моды 2001» Архівавана 13 ліпеня 2012. // podium.bip.ru
- Х РЕСПУБЛИКАНСКИЙ ФЕСТИВАЛЬ-КОНКУРС МОДЫ И ФОТО «Мельница моды 2002» Архівавана 12 лістапада 2018. // podium.bip.ru
- В Минске открывается «Мельница моды 2002» // afn.by
- Призеры Фестиваля Моды и Фото «Мельница моды 2003» Архівавана 4 сакавіка 2016. // podium.bip.ru
- Мельница моды: впечатления простых смертных Архівавана 11 лютага 2017. // diva.by
- В Беларуси стартовал фестиваль моды и фото «Мельница моды 2004» Архівавана 5 сакавіка 2016. // tut.by
- 5-7 мая в Минске прошел фестиваль «Мельницы моды-2004» // belarustoday.info
- КРУТОЙ ПОМОЛ XIII «Мельницы Моды» (2005) // belgazeta.by
- Мельница моды 2007 Архівавана 13 сакавіка 2017. // urban.by
- Мельница Моды 2008: реконструкция XX века Архівавана 9 сакавіка 2016. // diva.by
- «Мы имеем право гордиться белорусскими дизайнерами» Архівавана 25 чэрвеня 2012. // ng.by
- Мельница моды 2008 (27 фото)(недаступная спасылка) // interfax.by
- Мельница моды 2009 Архівавана 9 красавіка 2015. // ctv.by
- «Мельница моды 2009» назвала имена новых супермоделей Беларуси Архівавана 25 кастрычніка 2013. // tut.by
- «Мельница моды» рвёт Европу! // websmi.by
- «Мельница моды 2009»: солнечная сторона белорусского дизайна Архівавана 9 сакавіка 2016. // diva.by
- Новые тенденции и модные сказки. Интервью с Сашей Варламовым. Часть 2. Архівавана 9 сакавіка 2016. // diva.by
- Галіна Мяшкова. Сучасны крой і крэатыў. Подыумныя паказы пачаткоўцаў Архівавана 13 сакавіка 2017. // Мастацтва, 2010
- Галина Яковлевна Мешкова Архівавана 13 сакавіка 2017. // Белорусская государственная академия искусств
- Дызайнер Саша Варламаў: Беларускія калекцыі абсалютна спакойна могуць быць паказаны ў Мілане, Парыжы Архівавана 13 сакавіка 2017. // belapan.by
- Мельница моды – 2010 Архівавана 13 сакавіка 2017. // interfax.by
- Мельница моды-2010: итоги // 017.by
- «Мельница моды-2010» прошла в Минске Архівавана 6 лістапада 2008. // zn.by
- «Мельница моды-2010» Архівавана 5 сакавіка 2016. // bigpicture.by
- Фоторепортаж с Мельницы Моды 2011 в Минске, день первый // potashnikov.com
- Мельница моды 2012 // mens.by
- «Мельница моды 2012»: место молодых Архівавана 5 верасня 2015. // fashionzone.by
- Мельница моды 2013 Архівавана 5 кастрычніка 2013. // pifpaf-pro.by
- «Мельница моды 2013»: что, где, когда(недаступная спасылка) // pro-fashion.by
- «Мельница моды-2013» назвала победителей (фото) Архівавана 1 лютага 2014. // zn.by
- На "Мельнице моды-2015" наградили победителей // sputnik.by
- Финал XXIV Республиканского фестиваля-конкурса моды и фото «Мельница моды–2015» // adu.by
- XXIV Республиканский фестиваль-конкурс моды и фото «Мельница моды» проходит в Минске Архівавана 17 мая 2015. // edu.gov.by
- Дизайнеры конкурса «Мельница моды 2015» показали, как одеваться в городе // telegraf.by
- Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 25.08.2004 N 49 «Об утверждении Инструкции по проведению Республиканского фестиваля-конкурса моды и фото «Мельница моды» // levonevski.net
- Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 04.11.2006 N 1476 «О первоочередных мерах по развитию молодежной моды в Республике Беларусь» // levonevski.net
- Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 1 февраля 2007 г. №12 «Об утверждении Инструкции о порядке организации стажировок для победителей республиканского фестиваля-конкурса моды и фото «Мельница моды»» // levonevsky.org