Міхаіл Паўлавіч Краўцоў
Міхаіл Паўлавіч Краўцоў | |||
---|---|---|---|
Дата нараджэння | 8 лістапада 1921 | ||
Месца нараджэння | |||
Дата смерці | 4 кастрычніка 1997 (75 гадоў) | ||
Грамадзянства | |||
Род дзейнасці | навуковец | ||
Навуковая сфера | медыцына | ||
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук | ||
Навуковае званне | прафесар | ||
Альма-матар | Мінскі медыцынскі інстытут | ||
Узнагароды |
|
Міхаіл Паўлавіч Краўцоў (8 лістапада 1921, в. Леніна, Добрушскі раён, Гомельская вобласць — 4 кастрычніка 1997) — беларускі гістолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і служачых. Скончыў у 1941 г. сярэднюю школу ў Мінску. З 1941 па 1946 гг. знаходзіўся ў Арміі, удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Вучыўся ў 2-ім Маскоўскім медыцынскім інстытуце (1946—1948), скончыў Мінскі медыцынскі інстытут у 1951 г. Вучыўся ў аспірантуры па афтальмалогіі (1951—1954), пасля заканчэння якой абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1954—1962 гг. — асістэнт кафедры гісталогіі МДМІ, у 1962—1964 гг. — загадчык лабараторыі гістахіміі ЦНДЛ МДМІ. З 1964 па 1972 гг. — загадчык вытворча-эксперыментальнай лабараторыі БелДІІУ, а з 1972 па 1975 гг. — кіраўнік ЦНДЛ таго ж інстытута.
У 1971 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Наднырачнікі ў перынатальным перыядзе развіцця чалавека ў норме і паталогіі» і ў 1972 г. зацверджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук. З 1975 г. перайшоў на працу ў Мінскі педінстытут, узначаліў кафедру анатоміі і фізіялогіі чалавека.
Аўтар 56 навуковых публікацый. Узнагароджаны шэрагам ваенных медалёў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.467