Міхаіл Паўлавіч Шышкін
Міхаіл Паўлавіч Шышкін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 студзеня 1961[1][2] (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, празаік, навэліст |
Жанр | проза, раман, апавяданне і аповесць[d] |
Мова твораў | руская і нямецкая |
Прэміі |
Рускі Букер (2000) |
Подпіс | |
schischkin.net (ням.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Паўлавіч Шышкін (руск.: Михаи́л Па́влович Ши́шкин; 18 студзеня 1961, Масква) — рускі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 студзеня 1961 года ў Маскве у сям’і рускага марака-падводніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны і настаўніцы-ўкраінкі. Дзед па бацьку ў 1930 годзе быў аб’яўлены падкулачнікам, у выніку раскулачвання рэпрэсаваны і загінуў на будаўніцтве БАМа, бабуля Любоў Шышкіна (памерла ў 1993 годзе) бегла з вёскі з двума дзецьмі і ўладкавалася прыбіральшчыцай пад Масквой.
Вучыўся ў школе № 59 Масквы, дзе дырэктарам працавала яго мама, Ірына Георгіеўна.
Міхаіл Шышкін нейкі час працаваў дворнікам, ўкладваў асфальт. У 1982 годзе кончыў рамана-германскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Працаваў тры гады ў часопісе «Ровесник», пісаў пра мастацтва, перакладаў з нямецкай. Затым працаваў пяць гадоў школьным настаўнікам у фізіка-матэматычнай школе № 444 горада Масквы, дзе выкладаў нямецкую і англійскую мовы.
З нараджэння сына Канстанціна ў 1995 годзе пісьменнік пражываў ў Цюрыху (Швейцарыя).
Акрамя літаратурнай працы займаўся перакладамі, даваў урокі. У восеньскім семестры 2009 года выкладаў ва Універсітэце Вашынгтона і Лі (Вірджынія, ЗША).
У 2012—2013 гадах жыў у Берліне ў сувязі з атрыманнем стыпендыі ДААД.
У 2013 годзе адмовіўся прадстаўляць Расію на міжнародным кніжным кірмашы ЗША «BookExpo America 2013» па палітычных меркаваннях. Пісьменнік выклаў свой погляд на далучэнне Крыма да Расіі ў чатырох эсэ, апублікаваных у еўрапейскіх газетах.
Любіць класічную музыку, у якасці хобі гуляе ў снукер.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У цяперашні час знаходзіцца ў трэцім шлюбе. Міхаіл мае па сыну ад кожнага шлюба. Першыя два шлюбы працягваліся па сем гадоў. Першая жонка — Ірына з Расіі, другая — Франчэска Шцёклін з Швейцарыі, славистка па прафесіі, ёй прысвечаны раман «Узяцце Ізмаіла». Ад другой жонкі мае сына Канстанціна (1995 г.н.).
У 2011 годзе ажаніўся з Яўгеніяй Фролкавай, 4 жніўня 2013 года ў іх нарадзіўся сын Ілля.
Грамадская пазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку чэрвеня 2018 года заклікаў дэмакратычныя краіны байкатаваць чэмпіянат свету па футболе ў Расіі. У інтэрв’ю швейцарскай газеце Tages-Anzeiger Шышкін адзначыў, што спорт у Расіі разумеецца як «працяг вайны». На Форуме рускай культуры ў Еўропе у 2018 годзе пісьменнік сказаў, што пасля 2014 года ён абвясціў сябе эмігрантам і ў Расію не ездзіць. У 2019 годзе падпісаў «Адкрыты ліст супраць палітычных рэпрэсій у Расеі»[5].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Раманы на рускай
- Михаил Шишкин. Всех ожидает одна ночь (Записки Ларионова). — Вагриус, 2007. — 352 с. — 7000 экз. — ISBN 5-9697-0199-8.
- Михаил Шишкин. Взятие Измаила. — Вагриус, 2001. — 400 с. — ISBN 5-264-00499-4.
- Михаил Шишкин. Венерин волос. — Вагриус, 2007. — 480 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-9697-0351-3.
- Михаил Шишкин. Письмовник. — М.: АСТ; Астрель, 2010. — 412 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-17-068355-0.
- Аповесці на рускай
- Михаил Шишкин. Слепой музыкант. — Вагриус, 2007. — 7000 экз. — ISBN 978-5-9697-0395-7.
- Михаил Шишкин. Кампанила Святого Марка. — Сноб. — Сноб Медиа, 2011. — Т. 7.
- Михаил Шишкин. Русская Швейцария (Путеводитель). — Вагриус, 1999. — ISBN 978-5969702905.
- Апавяданні і эсэ на рускай
- Михаил Шишкин. Урок каллиграфии. — «Знамя», 1993. — С. 124—133.
- Урок швейцарского (1998)
- Спасённый язык (2001)
- Человек как объяснение цвета в любви (2004)
- Вильгельм Телль как зеркало русских революций (2005)
- Лодка, нацарапанная на стене (2008)
- Вальзер и Томцак (2013)
- Родина ждёт Вас! (2014)
- Михаил Шишкин. Пальто с хлястиком. — Сноб. — Сноб Медиа, 2010.
- Михаил Шишкин. Буква на снегу. — М.: АСТ, 2019. — ISBN 978-5-17-116180-4.
- Творы на нямецкай
- Мантри — Місалунга — Астапава: Па слядах Байрана і Талстога (2002)
- Мёртвыя душы, жывыя насы: Увядзенне ў рускую гісторыю культуры (2019)
- Свет або вайна: Расія і Захад (2019)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- прэмія часопіса «Знамя» (1993),
- прэмія кантона Цюрых (1999),
- прэмія «Глобус» (1999),
- прэмія «Рускі Букер» (2000) за раман «Узяцце Ізмаіла»,
- прэмія за лепшую замежную кнігу года, Францыя (2005),
- прэмія «Нацыянальны бэстсэлер» (2005),
- прэмія «Вялікая кніга» (2006),
- Grinzane Cavour Prize (2007),
- Halpérine-Kaminski Prize for the Best Translation (2007),
- ордэн часопіса «Знамя» (2010),
- першая прэмія партала «Имхонет» у катэгорыі «Любімы пісьменнік» (2010),
- міжнародная літаратурная прэмія берлінскага Дома культуры народаў свету (2011),
- прэмія «Вялікая кніга» (2011).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Михаил Шишкин // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Michail Schischkin // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #122213548 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ https://www.nzz.ch/das_ich_und_seine_geschichten-ld.1008832
- ↑ Открытое письмо против политических репрессий в России
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |