Міхаіл Сямёнавіч Барысаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Сямёнавіч Барысаў
Михаил Семёнович Борисов
Дата нараджэння 21 студзеня 1904(1904-01-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лютага 1944(1944-02-09) (40 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19231944
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Міхаіл Сямёнавіч Барысаў (8(21) студзеня 19049 лютага 1944) — савецкі афіцэр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір 212-га гвардзейскага стралковага палка 75-й гвардзейскай стралковай дывізіі 30-га стралковага корпуса 60-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (1943 г.)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 8 (21) студзеня 1904 года ў вёсцы Барскае-Рыкіна Вязнікаўскага павета ў сям'і селяніна. Скончыўшы 4 класа, дванаццацігадовым хлопчыкам пайшоў на ільнопрадзільнае прадпрыемства фабрыканта Васіля Фёдаравіча Дзямідава ў вёсцы Ярцава Вязнікаўскага павета, працаваў валечнікам і памочнікам снавальшчыка.

У Чырвонай Арміі з кастрычніка 1923 года. У 1926 годзе скончыў Саратаўскую пяхотную школу. Служыў у памежных войсках камандзірам ўзвода, памочнікам начальніка і начальнікам пагранзаставы, камандзірам дывізіёна, начальнік палкавой школы. У 1936 годзе скончыў вячэрні факультэт Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ.

Восенню 1941 г. Барысаў быў прызначаны намеснікам камандзіра 90-га стралковага палка, а ў лютым 1942 года — камандзірам. Полк у складзе 95-й стралковай дывізіі (2-га фарміравання) удзельнічаў у абароне Сталінграда.

У канцы студзеня 1943 года камандзір 95-й стралковай дывізіі палкоўнік Горышній В. А. у прадстаўленні на ўзнагароджанне падпалкоўніка Барысава М. С. ордэнам Чырвонага Сцяга напісаў:

Камандуючы палком з 18.9.42 г. па цяперашні час паказаў асабістую мужнасць і адвагу, забяспечыўшы выкананне пастаўленых перад палком баявых задачаў. 18.9.42 г. полк з ходу без падтрымкі артылерыі авалодаў паўночным і паўночна-усходнім схілаі вышыні 102.0 (Мамаеў Курган) і цвёрда утрымліваў захопленае, адбіваючы пры гэтым шматлікія жорсткія контратакі праціўніка. 28.9.42 г. непасрэдна ў баявых парадках кіраваў адбіццём двух жорсткіх атак ворага.

У раёне завода «Барыкады» авалодаў бензабакамі і цвёрда утрымліваў іх. У перыяд наступальных баёў у раёне завода «Барыкады» з 17 па 24 студзеня 1943 г. полк авалодаў дзевяццю вуліцамі, пераадолеўшы зацятае супраціўленне праціўніка. Рызыкуючы смяротнай небяспекай сістэматычна наведваў баявыя парадкі батальёнаў і ротаў, практычна аказваў дапамогу камандзіраў ў паспяховым выкананні баявых задачаў[2].

За абарону Сталінграда 95-й стралковай дывізіі было прысвоена найменне 75-й гвардзейскай, 90-ы стралковы полк стаў 212-м гвардзейскім стралковым палком.

Падчас удзелу ў бітве на Курскай дузе,

212 гв. стралковы полк 6 ліпеня 1943 г. увайшоў у сутыкненне з праціўнікам у раёне гаю «Палец» і, адбіваючы контратакі немцаў, прасоўваўся наперад, выконваючы загад па адбіванню ворага, які пррваўся. Да канца дня ліпеня полк быў атакаваны з фланга двумя батальёнамі пяхоты і 50 танкамі, атака пасля жорстакай стычкі адбіта і прасоўванне ворага спынена. З 7 ліпеня, адбіваючы танкавыя атакі ў раёне в. Кутырка, полк цвёрда утрымліваў рубяжы, нанёс праціўніку вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы. У выніку жорсткіх баёў знішчана 34 танкі і адбіта 4 буйныя атакі праціўніка[3].

Загадам войскам 13-й арміі Цэнтральнага фронту № 136/н ад 24.08.1943 г. падпалкоўнік М. С. Барысаў быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Гв. палкоўнік М. С. Барысаў асабліва вызначыўся пры фарсіраванні ракі Дняпро на поўначы ад Кіева, у баях пры захопе і ўтрыманні плацдарма ў раёне сеў Глебаўка і Яснагародка (Вышгородский раён Кіеўскай вобласці) на правым беразе Дняпра восенню 1943 года. Камандзір 75-й гвардзейскай стралковай дывізіі генерал-маёр В. А. Гарышній ва ўзнагародным лісце напісаў:

Палкоўнік Барысаў падчас настцпальных баёў пры фарсіраванні рэкаў Дзясна і Дняпро, праявіў гераізм, рашучасць стойкасць і адвагу, у выніку чаго асабісты састаў палка, да 20.00 21.9.43 г. дасягнуў р. Дзясна і, выкарыстоўваючы пераправачныя сродкі, пад няспынным уздзеяннем авіяцыі праціўніка да 14.00 22.9.43 г. пераправіўся на заходні бераг р. Дзясна, выкарыстоўваючы прыкрыццё пераправы падраздзяленнямі 231 гв. стралковага палка, які фарсіраваў да таго часу р. Дзясна, і да 23.00 таго ж дня засяродзіўся ў раёне в. Тарасавічы.

Выкарыстоўваючы падручныя пераправачныя сродкі да 6.00 03.9.43 г. 6-я рота фарсіравала Дняпро на поўдні ад Глебаўкі і акапалась. У 7.15 тагож дня рота захапіла буксірны параход «Мікалай 300» з баржай грузападымальнасцю 50 тон з інжынернай маёмасцю. Экіпаж парахода, які аказаў супраціўленне, быў знішчваны. Параход і баржа былі адразу ж выкарыстаны для пераброскі падраздзяленняў палка.

Фарсіраваўшы старое рэчышча р. Дняпро па грудзь у вадзе 2-і батальён, нягледзячы на контратакі праціўніка (адбіта 6 контратакаў), адбіў апошнія і замацаваўся на рубяжы на ўсходзе ад Глебаўкі. Бой насіў выключна жорсткі характар — асобныя групы аўтаматчыкаў праціўніка прарываліся да камандных пунктаў батальёна, дзе цалкам знішчаліся. Знішчана да роты аўтаматчыкаў і 3 афіцэры праціўніка.

Фарсіраваўшы раку Дняпро да 14.00 полк павёў у наступленне на Яснагародку. На працягу ночы полк адбіў 8 контратакаў праціўніка сілай да батальёна кожная і ў 11.00 24.9.43 г. адбіў яшчэ 6 контратакаў, падтрыманых артылерыяй, мінамётамі і танкамі.

Фарсіраваннем ракі Дняпро і замацаваннем на яго заходнім беразе палкоўнік Барысаў забяспечыў пераправу астатніх частак дывізіі, чым выканаў пастаўленую задачу[4].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года за паспяховае фарсіраванні ракі Дняпро на поўначы ад Кіева, трывалае замацаванне плацдарма на заходнім беразе ракі Днепр і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства гвардыі палкоўніку Барысаву Міхаілу Сямёнавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Загінуў 9 лютага 1944 года ў баі за вызваленне горада Калінкавічы. Пахаваны ў брацкай магіле ў Калінкавічах.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1952 годзе імем Міхаіла Сямёнавіча Барысава быў названы адзін з завулкаў ў Калінкавічах.
  • 29 кастрычніка 1964 г. у цэнтры горада Вязнікі адкрыты абеліск у памяць Герояў Савецкага Саюза, ураджэнцаў раёна. У ліку іншых на ім высечана і імя гвардыі палкоўніка Барысава.
  • Імя Міхаіла Барысава ўвекавечана на барэльефе ў форме зоркі, устаноўленым у горадзе Вязнікі на Алеі Славы каля Вечнага Агню, разам з імем іншага вязнікаўца, Героя Савецкага Саюза — Мікалая Іванавіча Прашэнкова.
  • Школа ў вёсцы Станкі Вязнікаўскага раёна Уладзімірскай вобласці носіць імя Героя. На будынку школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка з імем М. С. Барысава.

Зноскі

  1. Пасада і воінскае званне прыведзены на момант здзяйснення подвіга
  2. http://www.podvignaroda.mil.ru/ - Фонд 33. - Оп. 682525, д. 190, запис 4010300, стр. 13.
  3. http://www.podvignaroda.mil.ru/ - Фонд 33. - Оп. 982526. д. 674. запись 16432445, стр. 28.
  4. http://www.podvignaroda.mil.ru/ Фонд 33. - Оп. 793756, д. 6, запись 150003390, стр. 439.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]