Перайсці да зместу

Міхаіл Юр’евіч Сазонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Юр’евіч Сазонаў
Нараджэнне 1956
Смерць 5 студзеня 2021(2021-01-05)
Адукацыя
Месца працы

Міхаіл Юр’евіч Сазонаў (1956 — 5 студзеня 2021) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Нарадзіўся ў 1956 годзе. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ. Працаваў геолагам у навукова-даследчых і інжынерна-пошукавых арганізацыях. У 1980-х перайшоў у МУС БССР. Займаўся барацьбой з эканамічнай злачыннасцю і карупцыяй. Працуючы ў міліцыі, атрымаў юрыдычную адукацыю. Удзельнічаў у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У 1993 годзе з пасады намесніка начальніка рэспубліканскага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю быў накіраваны ў парламенцкую антыкарупцыйную камісію, якую ўзначальваў Аляксандр Лукашэнка. Падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 1994 года быў адным з кіраўнікоў штаба ў камандзе А. Лукашэнкі.

З 1994 года працаваў у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Быў намеснікам і першым намеснікам кіраўніка. Як сцвярджаў А. Фядута, менавіта М. Сазонаў і яго паплечнік Ю. Малумаў рэкамендавалі на пасаду старшыні Цэнтрвыбаркама Л. Ярмошыну. 24 снежня 1998 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, курыраваў пытанні, звязаныя з развіццём адносін з Расіяй[1], удзельнічаў у падрыхтоўцы дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. У якасці памочніка прэзідэнта ў канцы 1990-х вёў перамовы з апазіцыяй, якія скончыліся безвынікова[2].

У 2000 годзе пайшоў у адстаўку з дзяржаўнай службы і заняўся бізнесам.

Памёр 5 студеня 2021 года ва ўзросце 64 гадоў[3].

Зноскі