Перайсці да зместу

Міядраг Джурыч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міядраг Джурыч
чарн.: Miodrag Đurić
серб. кір.: Миодраг Ђурић
Фатаграфія
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1933(1933-10-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 2010(2010-11-27)[3][4][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, мастак-гравёр, скульптар
Узнагароды
кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры
Сайт dado.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міядраг Джурыч, таксама Дадо (чорн. Miodrag Đurić; 4 кастрычніка 1933, Цэтынэ, Чарнагорыя — 27 лістапада 2010, Пантуаз, Францыя) — французскі мастак-сюррэаліст чарнагорскага паходжання.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся жывапісу ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Бялградзе. У 1956 годзе з’яжджае ў Францыю, адчыняе атэлье ў Парыжы і ў 1958 годзе адбылася першая персанальная выстава Дадо. Быў ацэнены і атрымліваў творчую дапамогу ад Жана Дзюбюфэ. Акрамя жывапісных палотнаў ствараў таксама гравюры, скульптуры, алоўкавыя малюнкі.

Яшчэ ў першых карцінах М. Джурыча з’яўляюцца тэмы распаду і раскладання. Жахлівыя, прарослыя раслінамі фармацыі, якія засяляюць пакрытыя руінамі ландшафты, надаюць працам мастака нейкі пагрозлівы характар. Пазней у яго творах бачанні фантастычных істот змяняюць выявы карцін пекла.

М. Джурыч — удзельнік выстаў сучаснага мастацтва ў Каселі (Германія) дакумента III і 6 (у 1964 і 1977 гадах адпаведна). З 1981 года мастак — член-карэспандэнт Чарнагорскай Акадэміі навук і мастацтваў.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Alley R. Dado // Dado // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T021121
  3. Delarge J. ( Miodrag Djurig, dit ) DADO // Le DelargeParis: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
  4. The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Fichier des personnes décédées mirror Праверана 24 снежня 2024.