Сербскі кірылічны алфавіт
Выгляд
| Кірылічныя алфавіты |
|---|
| Славянскія: |
| Беларускі |
| Балгарскі |
| Сербскі |
| Македонскі |
| Рускі |
| Украінскі |
| Неславянскія: |
| Казахскі |
| Кыргізскі |
| Малдаўскі |
| Мангольскі |
| Таджыкскі |
| Гістарычныя: |
| Стараславянская азбука |
| Румынская кірыліца |
| * Азначаны толькі афіцыйныя алфавіты дзяржаў. Падрабязней тут. |
Вукавіца (названая паводле імя стваральніка, Вука Караджыча), альбо сербская кірыліца, якую ў Сербіі называюць проста «азбука» — кірылічны алфавіт для сербскахарвацкіх моў, створаны ў пачатку XIX стагоддзя, які з тых часоў не змяняўся. Выкарыстоўваецца пераважна ў Сербіі, Чарнагорыі і радзей у Босніі і Герцагавіне. У параўнанні з беларускім алфавітам у вукавіцы адсутнічаюць Ёё, Йй, Уў, Ыы, Ьь, Ээ, Юю, Яя, але выкарыстоўваюцца 6 іншых літар Јј, Ћћ, Ђђ, Њњ, Љљ і Џџ. Кожная літара, прынамсі фанематычна, абзначае, адпаведна, толькі адзін гук. Алфавіт мае лацінскі адпаведнік — Гаевіца.
Алфавіт
[правіць | правіць зыходнік]| А а | Б б | В в | Г г | Д д | Ђ ђ |
| Е е | Ж ж | З з | И и | Ј ј | К к |
| Л л | Љ љ | М м | Н н | Њ њ | О о |
| П п | Р р | С с | Т т | Ћ ћ | У у |
| Ф ф | Х х | Ц ц | Ч ч | Џ џ | Ш ш |
