Міёмба

Міёмба — від лясістай саванны ў паўднёвай частцы Афрыкі. Міёмбавае рэдкалессе класіфікуецца як біём трапічных і субтрапічных лугоў, саван і кустарнікаў згодна з тыпалогіяй Сусветнага фонду дзікай прыроды. Адрозниваецца перавагай відаў роду Brachystegia (назва якога на мове суахілі гучыць як «міёмба») з дыяпазонам ад вільготнага клімату да паўсухога і ад трапічнага да субтрапічнага або нават ўмеранага. Характэрна, што дрэвы скідаюць лісце на працягу кароткага перыяду ў сухі сезон для памяншэння страты вады, і распускаюць новае лісце акурат перад пачаткам сезону дажджоў з багатай залацістай і чырвонай гамай колераў, маскіруючы хларафіл, што нагадвае колеры восені ўмераных шырот.
Экарэгіёны міёмбавага рэдкалесся[правіць | правіць зыходнік]
- Ангольскае міёмба (Ангола)
- Цэнтральнае міёмбавае рэдкалессе (Ангола, Бурундзі, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Малаві, Танзанія, Замбія)
- Усходняе міёмбавае рэдкалессе (Мазамбік, Танзанія)
- Паўднёвае міёмбавае рэдкалессе (Малаві, Мазамбік, паўднёвая Замбія, Зімбабвэ)
Флора і фаўна[правіць | правіць зыходнік]
Пераважаюць дрэвы з роду Brachystegia. Нягледзячы на працяглы сухі сезон (і малую колькасць ападкаў у некаторых раёнах) лес з’яўляецца домам для многіх відаў, у тым ліку некалькіх эндэмічных відаў птушак. Міёмба таксама забяспечвае харчаванне і прытлак млекакормячым, напр. саваннавы слон, Lycaon pictus, Hippotragus niger, Alcelaphus lichtensteinii.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Лісце і струкі Brachystegia glaucescens
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Bruce M Campbell. ed. 1996. The Miombo Transition: Woodlands & Welfare in Africa, CIFOR, ISBN 979-8764-07-2, standard reference on the description & uses to which animals and man put these savanna woodlands.