Перайсці да зместу

Мікалай Аляксандравіч Дзяшкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. А. Дзяшкевіч)
Мікалай Аляксандравіч Дзяшкевіч
Дата нараджэння 11 мая 1947(1947-05-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 1971(1971-08-01) (24 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, музеязнавец, тэатральны крытык
Месца працы
Альма-матар

Мікалай Аляксандравіч Дзяшкевіч (11 мая 1947, Пагор’е, Карэліцкі раён — 1 жніўня 1971) — савецкі і беларускі літаратуразнавец, музеязнаўца, тэатральны крытык.

Нарадзіўся на Гродзеншчыне, у в. Пагор’е каля Шчорсаў. Скончыў Астахаўскую сярэднюю школу. Паступіў і скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. Пасля сканчэння інстытута — супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Аўтар даследавання пра Янку Купалу «Ад вытокаў радаводных», дзе адным з першых падрабязна разгледзеў радавод песняра, яго шляхецкае паходжанне. Удзельнік перадач «Школьнае тэлебачанне», прысвечаных Янку Купалу.

Аўтар нататак прысвечаных Р. Барадуліну, С. Станюце, Г. Аўсяннікаву і іншым дзеячам беларускай культуры.

Трагічна загінуў 1 жніўня 1971 года на р. Нёман, калі ўратоўваў жанчыну з дзяцёнкам.

Пахаваны на могілках в. Пагор’е Карэліцкага раёна.