Набярэжная вуліца (Наваполацк)
Набярэжная вуліца Наваполацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Наваполацк |
Працягласць | 400 м |
Паштовы індэкс | 211440 |
Нумары тэлефонаў | +375214 |
Набярэжная вуліца (трансліт.: Nabiarežnaja vulica, руск.: Набережная улица) — вуліца ў Наваполацку.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Размешчана ў паднёва-ўсходняй частцы горада на тэрыторыі былой вёскі Падкасцельцы на беразе Заходняй Дзвіны паралельна вуліцы Якуба Коласа. Працягласць вуліцы складае каля 400 метраў. На паўночным захадзе пераходзіць у вуліцу Прыдзвінскую. На вуліцы знаходзіцца тузін індывідуальных пераважна драўляных дамоў сядзібнага тыпу з гаспадарчымі пабудовамі і агародамі. Рэгулярны рух грамадскага транспарту па вуліцы адсутнічае. Вуліца мае нетыповы для мадэрністычнага Наваполацка цалкам «вясковы» выгляд.