Навагодні канцэрт Венскага філарманічнага аркестра

Навагодні канцэрт Венскага філарманічнага аркестра (ням.: Das Neujahrskonzert der Wiener Philharmoniker) — традыцыйны штогадовы канцэрт Венскага філарманічнага аркестра 1 студзеня ў сталіцы Аўстрыі Вене.
Рэпертуар канцэрту складае, за рэдкімі выключэннямі, аўстрыйская лёгкая музыка канца XVIII — канца XIX стагоддзяў: венскія вальсы, полькі, мазуркі, маршы сямейства Штраусаў (Іаган Штраус (бацька), Іаган Штраус (сын), Іозеф Штраус, Эдуард Штраус), а таксама Моцарта, Шуберта, Іозефа Ланера, Іозефа Хельмесбергера, Ота Мікалаі, Эміля фон Рэзнічэка, Франца фон Зупэ і інш.
У канцэрце выконваецца звычайна 12 твораў з перапынкам пасля шостага нумара.
За асноўнай часткай вынікаюць тры нумары на біс: хуткая полька, затым вальс Штрауса-сына «На цудоўным блакітным Дунаі» і, нарэшце, «Марш Радэцкага» Штрауса-бацькі, пры выкананні якога публіка па традыцыі апладысментамі адбівае такт, а дырыжор паварочваецца да яе тварам і дырыжуе гэтымі апладысментамі. Агульная працягласць канцэрту каля дзвюх з паловай гадзін.
Навагодні канцэрт быў упершыню праведзены на новы 1940 год (не 1 студзеня, як усе наступныя гады, а 31 снежня).
На працягу 40 гадоў канцэртамі кіравалі аўстрыйскія дырыжоры, у тым ліку ў 1955—1979 гг. — канцэртмайстар Венскага філарманічнага аркестра Вілі Боскаўскі.
З 1987 г. кожны год для правядзення канцэрту запрашаецца хтосьці з найбольш вядомых дырыжораў свету.
Аўдыторыя тэлегледачоў канцэрту па ўсім свеце склала, па ацэначных даных 2010 г., 50 мільёнаў чалавек з 72 краін. У гэту колькасць уваходзяць як еўрапейскія гледачы, якія атрымліваюць трансляцыю па каналах Еўрабачання, так і гледачы іншых кантынентаў[1].
Кветкі для ўпрыгожвання Вялікай канцэртнай залы Венскага музычнага таварыства (ням.: Wiener Musikverein) — штогадовы дарунак італьянскага горада Сан-Рэма.
Дырыжоры канцэрту
[правіць | правіць зыходнік]- Клеменс Краус — 1939, 1941—1945, 1948—1954
- Іозеф Крыпс — 1946—1947
- Вілі Боскаўскі — 1955—1979
- Лорын Маазель — 1980—1986, 1994, 1996, 1999, 2005
- Герберт фон Караян — 1987
- Клаўдзіа Абада — 1988, 1991
- Карлас Клайбер — 1989, 1992
- Зубін Мета — 1990, 1995, 1998, 2007
- Рыкарда Муці — 1993, 1997, 2000, 2004
- Нікалаус Арнанкур — 2001, 2003
- Сэйдзі Адзава — 2002
- Марыс Янсанс — 2006, 2012
- Жорж Прэтр — 2008, 2010
- Даніэль Барэнбойм — 2009, плануецца ў 2014
- Франц Вельзер-Мёст — 2011, 2013