Навагодні канцэрт Венскага філарманічнага аркестра

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Навагодні канцэрт у Вене)
Jump to navigation Jump to search
Залатая зала Музычнага таварыства, дзе праходзяць канцэрты

Навагодні канцэрт Венскага філарманічнага аркестра (ням.: Das Neujahrskonzert der Wiener Philharmoniker) — традыцыйны штогадовы канцэрт Венскага філарманічнага аркестра 1 студзеня ў сталіцы Аўстрыі Вене.

Рэпертуар канцэрту складае, за рэдкімі выключэннямі, аўстрыйская лёгкая музыка канца XVIII — канца XIX стагоддзяў: венскія вальсы, полькі, мазуркі, маршы сямейства Штраусаў (Іаган Штраус (бацька), Іаган Штраус (сын), Іозеф Штраус, Эдуард Штраус), а таксама Моцарта, Шуберта, Іозефа Ланера, Іозефа Хельмесбергера, Ота Мікалаі, Эміля фон Рэзнічэка, Франца фон Зупэ і інш.

У канцэрце выконваецца звычайна 12 твораў з перапынкам пасля шостага нумара.

За асноўнай часткай вынікаюць тры нумары на біс: хуткая полька, затым вальс Штрауса-сына «На цудоўным блакітным Дунаі» і, нарэшце, «Марш Радэцкага» Штрауса-бацькі, пры выкананні якога публіка па традыцыі апладысментамі адбівае такт, а дырыжор паварочваецца да яе тварам і дырыжуе гэтымі апладысментамі. Агульная працягласць канцэрту каля дзвюх з паловай гадзін.

Навагодні канцэрт быў упершыню праведзены на новы 1940 год (не 1 студзеня, як усе наступныя гады, а 31 снежня).

На працягу 40 гадоў канцэртамі кіравалі аўстрыйскія дырыжоры, у тым ліку ў 19551979 гг. — канцэртмайстар Венскага філарманічнага аркестра Вілі Боскаўскі.

З 1987 г. кожны год для правядзення канцэрту запрашаецца хтосьці з найбольш вядомых дырыжораў свету.

Аўдыторыя тэлегледачоў канцэрту па ўсім свеце склала, па ацэначных даных 2010 г., 50 мільёнаў чалавек з 72 краін. У гэту колькасць уваходзяць як еўрапейскія гледачы, якія атрымліваюць трансляцыю па каналах Еўрабачання, так і гледачы іншых кантынентаў[1].

Кветкі для ўпрыгожвання Вялікай канцэртнай залы Венскага музычнага таварыства (ням.: Wiener Musikverein) — штогадовы дарунак італьянскага горада Сан-Рэма.

Дырыжоры канцэрту[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]