Навасёлкаўская воласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навасёлкаўская воласць
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1860-я
Дата скасавання 17 ліпеня 1924

Навасёлкаўская воласць  — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні, існавала да 1924 года. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Навасёлкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карта валасцей Мінскай губерні, 1892 г.

Навасёлкаўская воласць утворана пасля 1861 года. У 1880-х гадах уключала 5 сельскіх грамад (Барава-Слабодскае, Дайнаўскае, Дрычынскае, Карпілаўскае, Скобраўскае), 15 населеных пунктаў (найбуйнешыя — с. Навасёлкі, в. Баравая Слабада, с. Дрычын)[1].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (польск.: Gmina Nowosiółki; Ігуменскі павет, Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Скасавана 17 ліпеня 1924 года ў сувязі з утварэннем Менскай акругі і падзелам на раёны.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1880-я гады — 4941 жыхар[1]
  • 1919 — 8072 жыхары

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Памяць 2003, с. 53.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]