Дрычын (Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Дрычын
Rqe rJIlSo.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Дрычын на карце Беларусі ±
Дрычын (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Дрычын (Пухавіцкі раён)
Дрычын (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Дрычын (Пухавіцкі раён)

Дры́чын[1] (трансліт.: Dryčyn, руск.: Дричин) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дрычын (прыпыначны пункт)

Знаходзіцца за 15 кіламетраў на паўночны захад ад Мар'інай Горкі, 2 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Дрычын лініі Мінск-Асіповічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з канца 16 ст., У складзе Мінскага павету Вялікага Княства Літоўскага.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) — у складзе Расійскай імперыі.

У 19 - пач. 20 ст. у Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

У 1816 г. уладанне Ратынскіх.

У 1835 г. існавала драўляная царква.

У 1866 г. адкрыта народнае вучылішча.

У 1879 г. Дрычынскі царкоўны прыход налічваў больш 2 тыс. прыхаджан, уваходзілі яшчэ 5 вёсак апроч Дрычына, пры царкве працавала папячыцельства. Царкве належала 70 дзес. зямлі, у тым ліку 33 - ворыва, 30 - сенажаці, 3 дзес. - прысядзібнай. У царкоўным архіве станам на 1879 год захоўваліся метрычныя кнігі і спаведныя спісы прыхаджан з 1844 года.

У 1886 г. вучылішча наведвалі 59 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак.

У 1897 г. працавала прыходская праваслаўная царква, хлебазапастная крама, народнае вучылішча, 3 лаўкі, пітны дом, ваўначоска з конскім прыводам.

У 1900 г. у школе займаліся 54 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі; настаўнік Міхаіл Васілеўскі.

У 1904 г. для школы пабудавалі новы драўляны будынак.

На пачатку 20 ст. гэта было вялікае сяло.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Дрычын, вуліца Цэнтральная

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска увашла у склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля рэвалюцыі народнае вучылішча было ператворана ў працоўную школу 1-ай ступені, у якой у 1922 г. вучыліся 80 хлопчыкаў і дзяўчынак, працавала 2 настаўніка.

З 20.08.1924 г. Дрычын цэнтр сельсавета.

У 1930-я гады Дрычынская царква была закрыта, а праз некалькі год, з пісьмовай згоды мясцовых жыхароў, разабрана на будаўнічыя матэрыялы, з якіх пазней пабудавалі вясковую школу.

У 1929 г. створаны калгас "Новы Дрычын", працавала кузня.

У 1939 г. далучана в. Пахар.

З канца чэрвеня 1941 г. да 4.07.1944 г. вёска акупавана нямецкімі войскамі. У 1942 - 1943 гг. у вёске былі растраляны 39 ваеннапалонных і 2 партызан. У 1943 вёска часткова спалена.

Да 28 мая 2013 года аграгарадок уваходзіў у склад Дрычынскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1816 — 63 двары, каля 490 жыхароў.
  • 1888 — 75 двары, 995 жыхароў.
  • 1897 — 235 двароў, 1180 жыхароў.
  • пачатак XX ст. — 220 двароў, 1762 жыхары.
  • 1917 — 266 двароў, 1546 жыхароў.
  • 1971 — 147 двароў, 496 жыхароў.
  • 1999 — 730 чалавек
  • 1 студзеня 2002 — 261 двор, 731 жыхар.
  • 2010 — 730 чалавек

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

У населенным пункце ёсць рэлігійная грамада хрысціян веры евангельскай[3].

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

крама "Дрычын"
  • Дом быта.
  • Адзеленне сувязі.
  • Ашчадная каса.
  • Аўтаматычная тэлэфонная станцыя.
  • Сталовая.
  • Міханічная майстэрня.
  • Крама.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Дрычынскі яслі-сад Пухавіцкага раёна.

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

  • Ветэрынарны ўчастак.
  • Медыцынскія паслугі надае вясковач Амбулаторыя. Амбулаторыя была збудавана ў 1987 годзе. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае – 20 чалавек у змену.[4]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.) 
  3. https://xn--b1agz2ae.xn--90ais/tserkov/pomestnye_tserkvi?search_obschini=109&fbclid=IwAR2MdfQCzyWmjjkEmECPq5yHnWHqktqLG2-7CAJX19sFulqtR_t9lcb1sGA
  4. http://mgorka-crb.by/o-bolnice/