Перайсці да зместу

Навілаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навілаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Веткаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Навілаўка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 23 кастрычніка 1997

Наві́лаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Навілаўка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Чачэрскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Петрапольскага, Сяліцкага і Фёдараўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Чачэрскага раёна, з 24 сакавіка 1960 года — Веткаўскага раёна[1], з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Навілаўскага сельсавета 5 населеных пунктаў[2]. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлак Культурны[3]. 28 студзеня 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Акшынкаўскага сельсавета. 23 кастрычніка 1997 года Навілаўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Свяцілавіцкага сельсавета.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 7.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 78. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.