Надзея Іванаўна Урукіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Надзея Іванаўна Урукіна
Дата нараджэння 1 сакавіка 1957(1957-03-01) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды

Надзея Іванаўна Урукіна (нар. 1 сакавіка 1957, Добруш Гомельскай вобласці) — беларускі тэатральны дзеяч. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1976 годзе скончыла Гродзенскае культурна-асветніцкае вучылішча па спецыяльнасці «культурна-асветная работа».

Працоўную дзейнасць пачала ў 1977 годзе з пасады загадчыка Табольскім сельскім клубам Гродзенскага раёна. З 1977 года па 1978 год працавала балетмайстрам народнага ансамбля песні і танца «Ніва» Верцялішкаўскага сельскага Дома культуры Гродзенскага раёна.

З 1982 года працуе балетмайстрам заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца «Лялечкі» Абухаўскага цэнтра культуры і вольнага часу, які вырас з танцавальнага гуртка, арганізаванага ёй у 1977 годзе.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе ганаровага звання «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь». У 2007 годзе яна ўзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. За ўклад у сацыяльна — эканамічнае развіццё вобласці была занесена ў 2007 годзе ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці. Узнагароджана медалём лаўрэата другога Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі (1987), знакам Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюза работнікаў культуры «За дасягненні ў самадзейным мастацтве» (1990), нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2002), у 2011 годзе ёй прысуджана прэмія Гродзенскага аблвыканкама «Чалавек года Гродзеншчыны».

Была прызнана лепшым работнікам культуры 2003 і 2008 года. На працягу ўсёй сваёй працоўнай дзейнасці неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі, дыпломамі, грашовымі прэміямі і каштоўнымі падарункамі Гродзенскага абласнога і Гродзенскага раённага выканаўчых камітэтаў, упраўленнем культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і аддзела культуры Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта. У 2011 годзе Урукіна Надзея Іванаўна атрымала спецыяльную надбаўку да заработнай платы з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За асаблівы ўклад у развіццё культуры Беларусі».

На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 28 чэрвеня 2013 г. Урукінай Надзеі Іванаўне прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна»[1].

Зноскі