Надзея Аляксандраўна Абрамава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Надзея Аляксандраўна Абрамава
Nadzeia-Abramawa.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 30 красавіка 1907(1907-04-30)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 18 лютага 1979(1979-02-18) (71 год)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменніца, журналіст, палітык

Надзея Аляксандраўна Абрамава, пасля 1945 года Тэадаровіч (30 сакавіка 1907, Мінская вобласць — 18 лютага 1978, Мюнхен, ФРГ) — беларуская пісьменніца, журналістка, адна з кіраўнікоў беларускага маладзёжнага руху, наладжанага пад кантролем нямецкіх акупацыйных улад на Беларусі ў 19431944 гг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны (1935 г.) і Мінскі медыцынскі (1940 г.) інстытуты. Падчас акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі працавала ўрачом-псіхіятрам у Мінскай інфекцыйнай бальніцы. З кастрычніка 1942 г. узначальвала дзіцячы сектар Беларускай народнай самапомачы, з чэрвеня 1943 г. — службу юначак Саюза беларускай моладзі. Была пастаянным супрацоўнікам рэдакцыі часопіса «Жыве Беларусь!». Уваходзіла ў Беларускую цэнтральную раду. Высілкамі Надзеі Абрамавай было выратавана шмат яўрэйскіх дзяцей, адну дзяўчынку яна ўдачарыла[1]. Удзельніца 2-га Усебеларускага кангрэса (1944 г., Мінск). Падчас вызвалення Беларусі Чырвонай Арміяй летам 1944 г. эмігравала ў Германію, працавала ў адноўленым Кіраўнічым штабе СБМ у г. Тропаў (Опава, Чэхія). Выдавала бюлетэнь «Вучэбны лісток». 15 верасня 1944 г. кааптавана ў склад БЦР у Берліне.

Пасля вайны некаторы час канспіравалася (хавалася ў манастыры), пазней працавала ў Інстытуце вывучэння СССР (Мюнхен), займалася пытаннямі рэлігіі і атэізму. Актыўнага ўдзелу ў беларускім грамадскім жыцці на эміграцыі не брала, хоць і лічылася членам БЦР і выбіралася дэлегаткай на пленумы. Успамінаў пра сваю дзейнасць не пакінула.

Была пахавана на могілках Остфрыдгоф, але магілы ўжо няма.[2]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Туронак, Ю. Людзі СБМ / Юры Туронак. — Вільня: Gudas, 2006. — 224 с. — С. 62—63. — ISBN 998-6951-99-2