Надзея Аляксандраўна Цыркун

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Надзея Аляксандраўна Цыркун
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1951(1951-06-16) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, палітык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат псіхалагічных навук[d]
Альма-матар

Надзея Аляксандраўна Цыркун (нар. 16 чэрвеня 1951, г. Бранск, Расія) — беларускі практыкуючы псіхолаг, спецыяліст у галіне педагагічнай, дзіцячай і ўзроставай педагогікі, грамадскі дзеяч (у 2000—2004 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь). Кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Мінскае музычнае вучылішча (спецыяльнасць «Фартэпіяна»), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Філасофія»; аспірантура, спецыяльнасць «Псіхалогія»), Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы (спецыяльнасць «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне»).

Працавала канцэртмайстрам Маладзечанскага музычнага вучылішча, музычным кіраўніком дзіцячага сада, выкладчыкам Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, загадчыкам лабараторыі Нацыянальнага інстытута адукацыі (Мінск), загадчыкам кафедры псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пралеска : праграма дашкольнай адукацыі / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; [Л. А. Панько і інш.]. — Мінск, 2007.