Надзея Маркаўна Шнаркевіч
Надзея Маркаўна Шнаркевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | краязнавец, педагог, грамадскі дзеяч, дзяячка культуры |
Дата нараджэння | 12 (24) кастрычніка 1897 ці 12 кастрычніка 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 мая 1974 (76 гадоў) |
Месца пахавання | |
Муж | Язэп Канстанцінавіч Шнаркевіч |
Надзея Маркаўна Шнарке́віч (30.9(12.10).1897, г. Брэст — 21.5.1974) — беларуская грамадская і культурная дзеячка, педагог, краязнаўца. Жонка Язэпа Шнаркевіча.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Пружанскую жаночую гімназію (1914), педагагічныя курсы (1919). 3 1914 настаўнічала ў Пружанскім павеце, з 1915 у бежанстве ў г. Сызрань. 3 1919 на радзіме, з 1925 у Вільні, загадчыца дзіцячага прытулку-інтэрната пры Віленскай беларускай гімназіі, супрацоўнік сакратарыята Таварыства беларускай школы. У пач. 1930-х г. актывістка Беларускай жаночай арганізацыі імя Цёткі, супрацоўніца часопіса «Жаноцкая справа». Апошнія 25 гадоў жыцця была спаралізавана, але займалася беларускай грамадскай і культурна-асветнай працай: апрацавала ўспаміны мужа па гісторыі Нясвіжскай і Клецкай беларускіх гімназій (апубл. 1994), падрыхтавала фотаальбомы па гісторыі школьніцтва і беларускіх гімназій у Заходняй Беларусі, пра творчасць М. Забэйды-Суміцкага. Вырабляла для Гудзевіцкага краязнаўчага музея этнаграфічныя экспанаты і рэчы сялянскага побыту, збірала музычны фальклор.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Багдановіч Я. На жыццевым шляху: Успаміны. Мн., 1992.
- Ляхоўскі У. Шнаркевіч // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.