Надзея Паўлаўна Нікіціна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надзея Паўлаўна Нікіціна
Нараджэнне 20 кастрычніка 1970(1970-10-20) (53 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды

Надзея Паўлаўна Нікіціна (нар. 20 кастрычніка 1970, в. Парэчча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст. Пасля заканчэння вучобы працавала эканамістам крэдытнага аддзела аддзялення Аграпрамбанка, старшым эканамістам крэдытнага аддзела, намеснікам кіраўніка аддзялення адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк». Кіраўнік аддзялення адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк», г. Камянец Брэсцкай вобласці.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1]. Была членам дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай Асамблеі праваслаўя.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі