Парэчча (Пінскі раён)
Вёска
Парэчча
| ||||||||||||||||||||||||||
Парэ́чча[1] (трансліт.: Parečča, руск.: Поречье) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета. За 30 км ад Пінска на беразе Ясельды, за 13 км ад аўтамабільнай дарогі Івацэвічы — Пінск — Столін.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадана пад 1495 годам, калі пінская княгіня Марыя надала тут два дварышчы свайму баярыну Мацвею Грычыне. У спадчыну па Мацвеі ўладанні ў Парэччы атрымаў яго сын Барыс, потым уладальнікамі былі яго нашчадкі Войны-Грычыны. На пачатку XVII стагоддзя ўласнікамі былі Цярлецкія. Пазней Парэчча перайшло да Агінскіх, затым да Скірмунтаў.
У 1830-я гады Аляксандр Ізідар Скірмунт засноўвае прамысловыя вытворчасці. Потым маёнтак пераходзіць яго сыну Аляксандру Аляксандравічу, затым унуку Раману Аляксандравічу. Скірмунты пабудавалі сядзібны дом, які не захаваўся да нашых часоў, заклалі парк;
У розныя гады функцыянавалі цукровы завод (лічыўся лепшым бурачнацукровым заводам Мінскай губерні), суконная фабрыка (1836—1916)[2], варсільная плантацыя і бровар. У 1907 годзе Скірмунтамі збудаваны захаваўся) касцёл Сэрца Ісуса (не захаваўся) і праваслаўны храм.
У складзе Польскай Рэспублікі з 1921 года, з’яўляецца цэнтрам гміны.
З 1939 года ў БССР. У час гітлераўскай акупацыі ў сакавіку 1944 года знішчана 20 двароў, забіта 20 жыхароў.
У 1915-1960-я гады праз Парэчча праходзіла вузкакалейная чыгунка Івацэвічы—Камень-Кашырскі, быў разваротны трохвугольнік.
У Парэцкай сярдэняй школе 9—10 класы вучылася беларуская паэтэса і перакладчыца Яўгенія Янішчыц (1948—1988). Рашэннем Пінскага райвыканкама школе было нададзена імя Яўгеніі Янішчыц. У 2025 годзе, у сувязі з закрыццём школы, экспанаты музея пры школе паэткі адвезлі ў Пінскую раённую бібліятэку і закансервавалі[3][4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1998 год — 690 чал., 298 гаспадарак.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Раства Багародзіцы (1912) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000579; - Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан;
- Воінскія могілкі часоў Першай сусветнай вайны, магілы польскіх і нямецкіх салдат;
- Абарончыя збудаванні Першай сусветнай вайны;
- Сядзіба Скірмунтаў:
- Парк «Парэчча» (1910) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000575; - Цукровы завод;
- Парк «Парэчча» (1910) —
- Магіла Рамана Скірмунта.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Надзея Паўлаўна Нікіціна (нар. 1970) — беларускі палітык.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 565. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- ↑ У Пінскім раёне больш няма музея Яўгеніі Янішчыц . Наша Ніва (12 кастрычніка 2025). Праверана 13 кастрычніка 2025.
- ↑ Аксана Спрынчан. Музея Яўгеніі Янішчыц болей няма, на жаль пра гэта маўчаць і сваякі, і ўдзельнікі працэсу. facebook.com (12 кастрычніка 2025). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парэчча (Пінскі раён)- Парэчча на «Гісторыя Пінска»(недаступная спасылка)
- Парэчча на «Глобус Беларусі»