Надымскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надымскі раён
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 10 снежня 1930
Насельніцтва
  • 64 288 чал. (1 студзеня 2018)[2]
Плошча
  • 99 792,4 км²[1]
Надымскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Надымскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальная акруга, з 2005 па 2020 гады — муніцыпальны раён) у складзе Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Расійскай Федэрацыі.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Надым. Раён утвораны ў 1930 годзе, да 1972 года яго цэнтрам было сяло Ныда. Надымскі раён быў утвораны 10 снежня 1930 года з цэнтрам у сяле Хэ ў Ямальскай (Ненецкай) нацыянальнай акрузе Уральскай вобласці.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны ў цэнтральнай частцы ЯНАА, на поўдзень ад Обскай губы. Мяжуе на ўсходзе з Пураўскім, на паўночным усходзе — з Тазаўскім, на захадзе — з Прыуральскім, на паўночным захадзе і поўначы (праз Обскую губу) — з Ямальскім раёнам ЯНАА.

На поўдні праходзіць мяжа з Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругай — Югра, у прыватнасці, з Белаярскім і Сургуцкім раёнамі ХМАА.

Паўночны ўсход раёна ахоплівае заходнюю і паўночна-заходнюю часткі Тазаўскага паўвострава, з выхадам на яго поўначы і паўднёвым усходзе на ўчасткі ўзбярэжжа Тазаўскай губы.

Зноскі