Прыуральскі раён
| Прыуральскі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у | |||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | YEKT | ||||
| Код аўтам. нумароў | 89 і 189 | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Прыуральскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальная акруга, з 2005 па 2021 гады — муніцыпальны раён) Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Расіі.
Адміністрацыйны цэнтр — сяло Аксарка.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца на паўночным захадзе Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі і Уральскай федэральнай акругі. Раён выцягнуты з паўночнага-паўночнага захаду на паўднёва-паўднёвы ўсход.
Плошча раёна — 64 971,29 км², што складае прыблізна 8,45 % ад агульнай плошчы Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі і 4,44 % плошчы Цюменскай вобласці. Па плошчы Прыуральскі раён буйнейшы за Латвію (64589 км²), але меншы за Літву (65300 км²). Прыуральскі раён з усіх бакоў атачае горад акруговага значэння Лабытнангі (2 анклава — уласна горад і пасёлак Харп), а таксама мяжуе з іншымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі:
- на ўсходзе — з Ямальскім і Надымскім раёнамі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі;
- на паўднёвым захадзе — з горадам акруговага значэння Салехардам і Шурышкарскім раёнам Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі;
- на поўдні — з Белаярскім раёнам у складзе суседняй Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры;
- на паўночным захадзе — з горадам рэспубліканскага значэння Варкутой з падпарадкаванай тэрыторыяй суседняй Рэспублікі Комі і Запалярным раёнам Ненецкай аўтаномнай акругі суседняй Архангельскай вобласці.
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года (по состоянию на 1 октября 2021 года)