Тазаўскі раён
Тазаўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 10 снежня 1930 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тазаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальная акруга, з 2005 па 2021 гады — муніцыпальны раён) у складзе Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Тазаўскі. Раён утвораны 10 снежня 1930 года.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны за Палярным кругам, на паўночным усходзе ЯНАА. Мяжуе з Пураўскім, Надымскім, Краснасялькупскім раёнамі, праз Обскую губу мяжуе з Ямальскім раёнам. На ўсходзе мяжуе з Краснаярскім краем.
Плошча тэрыторыі — 174 343,92 км². Большая частка раёна размяшчаецца на Гыданскім паўвостраве. Паўднёвы захад раёна ахоплівае паўночна-ўсходнюю частку Тазаўскага паўвострава. Акрамя гэтага, да раёна адносяцца прылеглыя астравы Карскага мора: Алені, Шакальскага, Вількіцкага, Неўпакоева, а таксама астравы ў дэльце ракі Таз і Тазаўскай губы.
Важнае транспартнае значэнне ў раёне маюць рэкі і залівы: Таз, Обская губа, Гыданская губа, Тазаўская губа. Навігацыя доўжыцца з ліпеня па верасень.
Самыя буйныя рэкі раёна — Таз, Танама, Месаяха, Юрыбей.