Пураўскі раён
Пураўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1932 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Пураўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальная акруга, з 2005 па 2020 гады — муніцыпальны раён) у складзе Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Тарка-Сале.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раён займае ўсход і поўдзень цэнтральнай часткі аўтаномнай акругі. Мяжуе на захадзе з Надымскім, на ўсходзе — з Краснасялькупскім раёнамі, а на паўночным усходзе — з Тазаўскім раёнам. На поўдні на працягу 530 кіламетраў цягнецца мяжа з Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругай — Юграй, у прыватнасці, з Сургуцкім і Ніжнявартаўскім раёнамі.
Акрамя гэтага, Пураўскі раён мае межы з анклавамі гарадоў акруговага значэння ЯНАА: Наябрскам на поўдні (і з яго аддаленым мікрараёнам Вынгапураўскі), Мураўленкам на паўднёвым захадзе, Губкінскім на паўднёвым захадзе цэнтральнай часткі (і з яго аддаленым мікрараёнам Пурпэ).
Асноўная водная артэрыя — рака Пур — дзеліць раён на амаль роўныя па плошчы лева- і правабярэжжа. На крайняй поўначы раён выходзіць на ўзбярэжжа Тазаўскай губы.
Працягласць раёна з поўначы на поўдзень — каля 600 кіламетраў. Плошча раёна складае 108800 км². Па тэрыторыі гэта трэці раён у аўтаномнай акрузе, які саступае толькі Тазаўскаму і Ямальскаму раёнам.