Надым (рака)
Надым | |
---|---|
руск. Надым | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 545 км |
Басейн | 64 000 км² |
Расход вады | 590[1] м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Нумто |
• Месцазнаходжанне | Сібірскія Увалы |
• Каардынаты | 63°32′57″ пн. ш. 71°33′50″ у. д.HGЯO |
Вусце | Обская губа |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 66°14′19″ пн. ш. 71°59′56″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Обская губа → Карскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга |
Раён | Надымскі раён |
Код у ДВР | 15030000112115300047293 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нады́м (руск.: Надым[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.
Даўжыня ракі 545 км. Плошча вадазбору 64 000 км². Сярэдні расход вады 590[1] м³/с (за 104 км ад вусця, каля горада Надым — 446 м³/с)[2]. Сярэдні аб’ём сцёку складае прыблізна 18,5[2] км³/год. Рака бярэ пачатак з возера Нумто на Сібірскіх Увалах, цячэ пераважна ў напрамку на поўнач па Заходне-Сібірскай раўніне. Упадае ў Обскую губу Карскага мора, утвараючы дэльту. Жыўленне ракі мяшанае, з перавагай снегавога. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў канцы мая.
Прытокі Надыма: Хой-Яха, Чырча, Ты-Яха, Хады-Яха, Правая Хета, Левая Хета, Малая Хуху, Вялікая Хуху, Вэн-Яха, Нгатулава, Пайсята, Сармік-Яха, Сімі-Ёган, Татляга-Яга, Ету-Ёган, Лансінг-Ёган, Тансу-Яга, Ай-Надым і інш[3].
Рака суднаходная на адлегласці 123 км (ад вусця да горада Надым)[3].
Зноскі
- ↑ а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 295. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ а б Фролова Н. Л. Надым // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ а б Надым // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 295. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Надым // Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.