Надым (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Надым
руск.: Надым
Nadym River.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 545 км
Плошча басейна 64 000 км²
Басейн Обская губа → Карскае мора
Басейн рэк Паўночны Ледавіты акіян
Расход вады 590[1] м³/с
Вадацёк
Выток Нумто
 · Месцазнаходжанне Сібірскія Увалы
 · Каардынаты 63°32′57″ пн. ш. 71°33′50″ у. д.HGЯO
Вусце Обская губа
 · Вышыня 0 м
 · Каардынаты 66°14′19″ пн. ш. 71°59′56″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга
Раён Надымскі раён
Надым (рака) (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга)
выток
выток
вусце
вусце

Нады́м (руск.: Надым[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.

Даўжыня ракі 545 км. Плошча вадазбору 64 000 км². Сярэдні расход вады 590[1] м³/с (за 104 км ад вусця, каля горада Надым — 446 м³/с)[2]. Сярэдні аб’ём сцёку складае прыблізна 18,5[2] км³/год. Рака бярэ пачатак з возера Нумто на Сібірскіх Увалах, цячэ пераважна ў напрамку на поўнач па Заходне-Сібірскай раўніне. Упадае ў Обскую губу Карскага мора, утвараючы дэльту. Жыўленне ракі мяшанае, з перавагай снегавога. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў канцы мая.

Прытокі Надыма: Хой-Яха, Чырча, Ты-Яха, Хады-Яха, Правая Хета, Левая Хета, Малая Хуху, Вялікая Хуху, Вэн-Яха, Нгатулава, Пайсята, Сармік-Яха, Сімі-Ёган, Татляга-Яга, Ету-Ёган, Лансінг-Ёган, Тансу-Яга, Ай-Надым і інш[3].

Рака суднаходная на адлегласці 123 км (ад вусця да горада Надым)[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 295. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  2. 2,0 2,1 Фролова Н. Л. Надым // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 
  3. 3,0 3,1 Надым // Государственный водный реестр РФ(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 295. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  • Надым // Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]