Накідка для падушак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падушкі з накідкай у экспазіцыі Капыльскага краязнаўчага музея.
Узбітыя падушкі на ложку з падзорам у сялянскай хаце

Накідка для падушак — традыцыйнае ўсходнеславянскае дзённае покрыва для падушак. На дзень сам ложак засцілалі пакрывалам, на якім у падгалоўе ўкладваліся адзін на аднаго пышна узбітыя падушкі з выцягнутымі куткамі. На іх зверху ў мэтах абароны ад пылу накідвалася звычайна светлае палатно квадратнай формы з даўжынёй боку 70-115 см, выкананае з тканін, цюля і карункаў і упрыгожанае фальбонай  (руск.) або махрамі. Для рэльефнасці ўзору пад белыя ажурныя накідкі дадаткова падкладаліся каляровыя аднатонныя чахлы. Некаторыя старадаўнія накідкі на падушкі, аздобленыя валагодскімі  (руск.) і ялецкімі  (руск.) карункамі, белай мяцёрскай роўняддзю і мярэжкай, з’яўляюцца творамі прыкладнога мастацтва.

У СССР тэкстыльныя накідкі на падушкі вырабляліся з адбеленых баваўняных і ільняных тканін (шыфона, нансука, батыста) і каляровых шаўковых тканін светлых далікатных тонаў (рэпса, туалі, крэпдэшына) з упрыгожваннем вышыўкай, прошвамі, валанамі, фестонамі і махрамі. Цюлевыя накідкі для падушак выконваліся звычайна з белага гладкага або гардзіннага цюлю. Карункавыя накідкі вырабляліся ўручную. Накідкі для падушак паступалі ў продаж адзінкавым таварам або ў камплекце з покрывам[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Накидки для подушек // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1959. — Т. VI. — Стб. 29—32.