Крэпдэшын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крэпдэшын
Выява
Матэрыял шоўк[1] і бавоўна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сукенка з крэпдэшыну з махрамі і бісерам

Крэпдэшын[2] (фр.: Crêpe de Chine — кітайскі крэп) — від шаўковай крэпавай тканіны з умераным бляскам, адна з самых распаўсюджаных шаўковых тканін у СССР і Расіі пачынаючы з 1952 года[3]. Шчыльная, адносна тонкая тканіна. Вырабляецца перапляценнем нітак з шоўку-сырца ў аснове і нітак крэпавай круткі ва ўтку. Ужываецца для пашыву блузак, сукенак, касцюмаў і шаляў.

Тканіна можа вырабляцца з выкарыстаннем таксама ваўняных і поліэфірных валокнаў.

У крэпдэшыну прыемная шурпатая паверхня, ён не камечыцца, можа быць дастаткова шчыльным або вельмі тонкім. З тонкіх відаў атрымліваюцца прыгожыя сукенкі і блузкі, з цяжкіх шыюць стыльныя касцюмы. Яго часта параўноўваюць з шыфонам, аднак у крэпдэшыну празрыстасць нашмат менш. Драпіроўкі, мяккія спадальныя зморшчыны — тыя дэталі, што ўпрыгожваюць любую рэч, лёгка дазваляе ствараць гэтая тканіна.

Выраблены з чыста натуральных валокнаў шоўку матэрыял у летнюю спёку прапускае паветра, дае магчымасць целу дыхаць. Часта служыць асновай для батыка, таму выкарыстоўваецца для стварэння шаляў, хустак, распісаных дзіўнымі ўзорамі. Шалікі з яго, дзякуючы шурпатай структуры, добра трымаюцца на плячах і галаве.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  • Креп-де-шин // Корзинка — Кукунор. — М. : Советская энциклопедия, 1953. — С. 336. — (Большая советская энциклопедия : [в 51 т.] / гл. ред. Б. А. Введенский ; 1949—1958, т. 23).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]