Намінал (філатэлія)

Наміна́л у філатэліі — намінальная вартасць, якая змешчана на знаку паштовай аплаты. Намінал у філатэліі, як правіла, паказваецца ў грашовых адзінках краіны або тэрыторыі паштовага звароту знакаў паштовай аплаты.
У большасці выпадкаў (за рэдкімі выключэннямі) намінал уяўляе сабой прадажны кошт паштовай маркі ў паштовым аддзяленні. Звычайна ён адпавядае франкіровачнаму кошту, гэта значыць вызначае суму паштовага тарыфу за перасылку паштовага адпраўлення і кошту іншых паслуг пошты[1]. Часам намінал можа быць вышэй франкіровачнага кошту (у выпадку знакаў паштовай аплаты з надбаўкай, калі паказаны яшчэ і дадатковы намінал. Але нават і ў такіх выпадках намінал такіх знакаў паштовай аплаты можа быць паменшаны на суму надбаўкі (гэта значыць раўняцца франкіровачнаму кошту), калі паштовая адміністрацыя, каб хутчэй распрадаць паштовую марку, адмовілася ад такой надбаўкі[2].
Віды наміналаў
[правіць | правіць зыходнік]
- Астранамічны намінал: так у філатэліі называецца вельмі высокі намінальны кошт паштовых марак перыяду інфляцыі, якая назіралася ў розны час у некаторых краінах і якая выяўляецца ў сотнях тысяч, мільёнах і мільярдах грашовых адзінак гэтай краіны[1].
- Дадатковы намінал (або інакш «надбаўка»): так называецца дадатковы збор на розныя мэты (якія не звязаны з паштовымі паслугамі), які пазначаны ў намінале знака паштовай аплаты (як правіла, на паштова-дабрачынных марках) на другім месцы, звычайна пасля сімвала «+»[1].
- Ліцерны намінал адпавядае тарыфу на перасылку паштовага адпраўлення у межах або за межы краіны. Ліцерны намінал адпавядае загадзя паказаным поштай тарыфу на перасылку карэспандэнцыі, а таксама эквівалентны пэўнай суме ў нацыянальнай валюце або ў доларах ЗША, кошт для продажу апошніх разлічваецца па афіцыйным курсе на дзень продажу.
Адсутнасць наміналу
[правіць | правіць зыходнік]Калі на паштовай марцы не пазначаны намінал, гэта можа азначаць, што марка спецыяльна выпушчаная без ўказання наміналу для аплаты кошту канкрэтнай паштовай паслугі, альбо што дадзеная марка не з’яўляецца паштовай. У такім выпадку гэта можа быць непаштовая марка, да прыкладу, рэкламныя віньеткі (або постэрная марка) або дабрачынныя віньеткі[1].
Змена наміналу
[правіць | правіць зыходнік]
У некаторых выпадках паштовае ведамства можа змяніць намінал знака паштовай аплаты ў сілу якіх-небудзь абставінаў. Да прыкладу, на запасах паштовых марак аднаго наміналу можа быць зроблена наддрукоўка для ўказання іншага наміналу, у якім у той час адчуваецца недахоп. Наддрукоўкі на паштовых марках новых наміналаў таксама змянялі іх наміналы ў перыяды гіперінфляцыі па меры абясцэньвання марак наяўных наміналаў[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Baadke, Michael.. Denominations figure into postal history (англ.). Refresher Course. Linn's Stamp News (24 ліпеня 2000). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2012. Праверана 14 чэрвеня 2018.
- Denomination (англ.). Philately. MiMi.hu. — Филателия от A до Z на сайте «MiMi.hu» (Венгрия). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2012. Праверана 14 чэрвеня 2018.
- Номинальная стоимость (руск.). Русско-английский толковый словарь филателистических терминов — Н. Юный филателист. Белпочта. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 14 чэрвеня 2018.