Ферарытэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фальшывая марка Ісландыі наміналам у 25 эйрэ з чорнай наддрукоўкай «Í GILDI» вызнаецца за ферарытэт[1].

Ферарытэ́т (ад спалучэння двух слоў: прозвішча «Ферары» і слова «рарытэт»; ням.: Ferrarität, англ.: Ferrarity) — фальшывая марка, падробная марка або наўмысна зроблены з дапамогай сапраўдных клішэ і арыгінальных матэрыялаў макулатурны асобнік у перыяд каля 1900 г., пасля шырокага распаўсюджвання інфармацыі аб скупцы Філіпам дэ Ферары за вялікія грошы рэдкіх разнавіднасцей паштовых марак для сваёй калекцыі.

Зноскі

  1. Møller C. A. «Sunday-print», «Ferrarity» og reprint // Fakes, Forgeries & Experts. — 2004. — No. 7. — 200 p. (англ.) (Праверана 1 красавіка 2010)