Нам нужна одна победа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нам нужна одна победа
Выканаўца Ніна Ургант
Дата выпуску 1970
Дата запісу 1970
Жанр марш
Мова песні руская
Аўтар Булат Акуджава
Кампазітар

«Нам нужна одна победа» (бел.: Нам патрэбна адна перамога) — песня Булата Акуджавы, напісаная для мастацкага фільма Андрэя Смірнова «Беларускі вакзал» (1970). У карціне яе спявае сястра міласэрнасці Рая (Ніна Ургант). У фінале фільма музычная тэма паўтараецца ў аркестравай аранжоўцы без слоў.

Нам нужна одна победа

Здесь птицы не поют,
Деревья не растут,
И только мы к плечу плечо
Врастаем в землю тут.

Горит и кружится планета,
Над нашей Родиною дым,
И, значит, нам нужна одна победа,
Одна на всех — мы за ценой не постоим.

Начало песни

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя ўключыць у фільм «Беларускі вакзал» песню, напісаную Булатам Акуджавам, належала аўтару сцэнарыя Вадзіму Труніну. Акуджава пагадзіўся ўдзельнічаць у карціне толькі пасля прагляду ўжо адздыманых фрагментаў. Пазней паэт гаварыў, што яго прыцягнула магчымасць напісаць акопную песню — «з тых, што на фронце спявалі». Задача, пастаўленая стваральнікамі карціны, была няпростай: яны меркавалі, што песня будзе несці ў сабе асноўнае сэнсавае напаўненне эпілогу, а таму ў ёй павінны спалучацца трагічны і пераможны напал[1].

Пасля доўгіх пошукаў асноўнай тэмы нарадзіліся першыя два радкі; далей праца пайшла хутка. На пачатковым этапе самым важным для Акуджавы быў тэкст; мелодыю ён сур’езна не ўспрымаў і разглядаў яе як дапаможны сродак — «проста каб лягчэй складалася». На «Масфільме», куды аўтар прынёс рукапіс «Дэсантнага батальёна», яго чакаў не толькі Андрэй Смірноў, але і Альфрэд Шнітке. Іх рэакцыя на пачуты марш была дыяметральна процілеглай: кампазітару больш спадабалася музыка, рэжысёру — вершы[1]. Пасля менавіта Шнітке, які запісаў аркестравую версію песні, настаяў на тым, каб і ў фільме, і на пласцінцы, якая выйшла праз некаторы час, аўтарам музыкі быў названы Акуджава[1].

Мастацкія асаблівасці тэксту[правіць | правіць зыходнік]

На працягу ўсёй песні вар’іруецца толькі першы куплет, напісаны трохстопным ямбам; ён жа задае галоўную тэму і стварае вобраз выпаленай зямлі, на якой «птицы не поют, деревья не растут» (бел.: птушкі не спяваюць, дрэвы не растуць). У другім куплеце паказваецца карціна бою; трэці — па сваёй рэзкасці «Нас ждёт огонь смертельный!» (бел.: Нас чакае агонь смяротны!)  — нагадвае язык полымя, які ўзняўся ўвысь. Рэфрэн песні «одна на всех, мы за ценой не постоим» (бел.: адна на ўсіх, мы за коштам не пастаім) стаў сапраўды народным[2].

Пры аналізе тэксту Дзмітрый Быкаў звярнуў увагу на радок «Горит и кружится планета» (бел.: Гарыць і кружыцца планета), назваўшы яе бліскучым[2]:

" Гэта адчуванне смутнасці, хісткасці, галавакружэння пасля кантузіі знойдзена ідэальна; ніхто лепш не перадаваў дрыжанне зямлі пры гарматным абстрэле. "

Паводле слоў даследчыка Яўгена Шрагавіца, пры напісанні песні Акуджава не проста выкарыстоўваў уласны франтавы вопыт, але і стварыў зборны вобраз батальёна — людзей, якія схаваны пад займеннікам «мы». Тэкст дае магчымасць казаць пра час і месца апісаных у ёй падзей: словы «От Курска и Орла» (бел.: Ад Курска і Арла) — гэта прамая адсылка да бітвы на Курскай дузе ў ліпені — жніўні 1943 года[3].

Музычная тэма[правіць | правіць зыходнік]

Аранжоўку песні, зробленую Альфрэдам Шнітке, даследчыкі называюць «шэдэўрам музычнай драматургіі»; фінальная хроніка карціны, сцэна сустрэчы воінаў на Беларускім вакзале, у якую яна ўключана, па сіле ўздзеяння нагадвае эпізоды «ўсенароднага яднання» са стужкі «Ляцяць жураўлі». Марш быў запісаны ваенным духавым аркестрам, у якім асобным інструментам належала ўласная роля[2]:

" У першай частцы галоўную тэму вядзе кларнет, у другой — труба, у трэцяй — трамбон, і вакол яго галоўнай тэмы аплятаецца пабочная, ізноў на трубе. "

Сам аўтар пры выкананні гэтай песні змяняў тэмп: пачынаў павольна, з засяроджаным высілкам, «які нібыта адлюстроўвае пакутлівую цяжкасць пачатку вайны»; затым тэмп паскараўся, а ў трэцім куплеце станавіўся стрыманым, адхіленым. У фінальным паўторы пра «огонь смертельный» (бел.: агонь смяротны) зноў адбывалася нарастанне ўнутранага напружання[2].

Песня з фільма, якая не прызначалася, паводле меркавання даследчыкаў, для выкарыстання на парадах, ператварылася ў «элегічны марш»[4] і стала гімнам дэсантных войскаў[2]. Акуджава праз гады паўжартам прызнаваўся, што ўпершыню адчуў сябе музыкантам, калі ўбачыў па тэлевізары сустрэчу высокіх гасцей Савецкага Саюза, якія прыбылі на ўрадавы аэрадром; іх рух ад трапа самалёта суправаджаўся песняй «Нам нужна одна победа»[5].

Зноскі

  1. а б в Быков Д. Л. Булат Окуджава. — М.: Молодая гвардия, 2009. — С. 604—605. — 777 с. — (Жизнь замечательных людей). — ISBN 978-5-235-03197-5.
  2. а б в г д Быков Д. Л. Булат Окуджава. — М.: Молодая гвардия, 2009. — С. 610—611. — 777 с. — (Жизнь замечательных людей). — ISBN 978-5-235-03197-5.
  3. Евгений Шраговиц Три жизни песни «Белорусский вокзал» // Нева. — 2012. — № 5.
  4. Борис Кац, Омри Ронен Марш // Звезда. — 2003. — № 3.
  5. Быков Д. Л. Булат Окуджава. — М.: Молодая гвардия, 2009. — С. 605. — 777 с. — (Жизнь замечательных людей). — ISBN 978-5-235-03197-5.