Нараджэнне Маці Божай (Рухча)
Jump to navigation
Jump to search
| ||
Столінскі майстар | ||
Нараджэнне Маці Божай. да 1700 | ||
Матэрыял | дошка для жывапісу[d] і яечная тэмпера[d] | |
---|---|---|
Тэхніка | тэмпера | |
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь | ||
(інв. ДБЖ-327) |
Нараджэнне Маці Божай — абраз, створаны да 1700 года, са Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў в. Рухча 1 Столінскага раёна. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].
Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]
Абраз выяўлены 32-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1977 годзе ва ўніяцкай царкве Нараджэння Маці Божай у в. Рухча Столінскага раёна Брэсцкай вобласці[2].
Ікона раскрыта рэстаўратарам Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў Міністэрства культуры БССР П. Р. Журбеем у 1978 годзе (Мінск)[2].
Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]
- Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988
- Іканапіс Беларусі XVII—XVIII стст. Яраслаўль. Масква. 1990
- Мастацтва Брэстчыны XVII—XVIII стст. Мінск. 1993
- Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000
Зноскі
- ↑ Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. (руск.)
- ↑ 2,0 2,1 Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 136—137.