Перайсці да зместу

Нараджэнне Хрыстова (абраз з Пружан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нараджэнне Хрыстова. XVII ст.
Матэрыял дошка, ляўкас, тэмпера
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

Нараджэнне Хрыстова — ікона XVII ст., якая паходзіць з горада Пружаны. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Ікона сумяшчае два евангельскія сюжэты — «Раство» і «Пакланенне вешчуноў» — і вылучаецца своеасаблівасцю кампазіцыі, тонкім майстэрствам жывапісу і шчырай верай[1].

Ікона адлюстроўвае важную падзею ў гісторыі чалавецтва, апісаную ў Евангеллі ад Лукі, — прыход Збавіцеля. Гэта здарылася ў часы імператара Аўгуста, калі Іосіф і Марыя ішлі на перапіс у Віфлеем. Ім давялося начаваць у пячоры, якая выкарыстоўвалася для жывёлы. На яе фоне злева адлюстравана Дзева Марыя са спавітым Богам-немаўляткам, за ёю Іосіф і невядомая святая, магчыма, Лізавета. Справа ад прастола на пачцівай адлегласці размясціліся тры ўсходнія вешчуны, якія прынеслі дары толькі што народжанаму Цару Нябеснаму, вол і асёл. Далей бачны пастухі, якія загналі сваіх авечак за драўляную загароду. У нябёсах віфлеемская зорка пасылае прамень святла на зямлю і анёлы трымаюць стужку з евангельскім тэкстам: «Хвала ў вышніх Богу, і на зямлі мір, у людзях зычлівасць»[1].

Зноскі