Іосіф Абручнік
Іосіф Абручнік | |
---|---|
іўр.: יוֹסֵף | |
![]() Святы Іосіф з малым Ісусам працы Гвіда Рэні, каля 1635 года | |
Дата нараджэння | I стагоддзе да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | I стагоддзе |
Месца смерці | |
У ліку | святы |
Дзень памяці | 19 сакавіка[3] |
Заступнік | Каталіцкая царква, бацькі, эмігранты, працаўнікі |
Бацька | Heli[d][1] або Jacob[d][2] |
Жонка | Марыя, маці Ісуса |
Дзеці | Ісус Хрыстос, James the Just[d], Simon, brother of Jesus[d], Jude[d], Joses[d], Joseph Barsabbas[d] і historical Jesus[d] |
![]() |
Іосіф Абручнік, або Іосіф Абраннік (іўр.: יוֹסֵף, грэч.: Ἰωσήφ; каля 90 да н.э., Віфлеем[4] — 20 ліпеня 18, Назарэт[4]) — муж Марыі, маці Ісуса, і зямны апякун Ісуса. У рымска-каталіцкай, праваслаўнай і англіканскай хрысціянскай традыцыі, Іосіф лічыцца святым.
Пасланні Паўла, якія лічацца раннімі захаванымі хрысціянскімі тэкстамі, не ўпамінаюць пра бацьку Ісуса, таксама ўпамінання няма ў Евангеллі паводле Марка, якое лічыцца першым з Евангелляў[5]. Першы ўспамін пра Іосіфа змяшчае Евангеллях паводле Мацвея і Лукі. У кожным з іх змешчаны радавод Ісуса, які прасочвае яго род ад цара Давіда.
Евангеллі паводле Мацвея і Лукі таксама з'яўляюцца адзінымі Евангеллямі, якія апавядаюць пра дзяцінства Хрыста, але іх звесткі розняцца. У Евангеллі паводле Лукі, Іосіф жыве ў Назарэце і адпаведна патрабаванням рымскага перапісу насельніцтва з'язджае ў Віфлеем, дзе і нарадзіўся Ісус. У Евангеллі паводле Мацвея, Іосіф быў у Віфлееме, горадзе Давіда, дзе нарадзіўся Ісус, а пасля смерці Ірада з сям'ёй пераехаў у Назарэт. Евангелле паводле Мацвея таксама апавядае пра Забойства немаўлят і ўцёкі ў Егіпет: пасля Нараджэння Хрыстова, Іосіф застаецца ў Віфлееме на не вызначаны тэрмін (мусіць, два гады) пакуль яго сям'я хаваецца ў Егіпце, пасля смерці Ірада сям'я вяртаецца ў Іўдзею, і селіцца ў Назарэце. Ад гэтага чаму няма ніякіх згадак Іосіфа па імені, хоць гісторыя Ісуса ў храме, у дванаццаты год Ісуса, змяшчае спасылку на «абодвух бацькоў».
Іосіф шануецца як святы ў каталіцкай, праваслаўнай, усходняй праваслаўнай, англіканскай, лютэранскай цэрквах. У каталіцкіх і іншых традыцыях, Іосіф з'яўляецца заступнікам работнікаў і мае некалькі святаў. Ён таксама быў абвешчаны апекуном і абаронцам каталіцкай царквы Папам Піем IX у 1870 годзе, з'яўляецца заступнікам некалькіх краін і рэгіёнаў.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Лука 23 // Евангелле паводле Лукі
- ↑ Матфей 16 // Евангелле паводле Матфея
- ↑ Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: 1969. — С. 25.
- ↑ 4,0 4,1 Saint Joseph. Catholic encyclopedia
- ↑ Spong, John Shelby. Jesus for the non-religious. HarperCollins. 2007. ISBN 0-06-076207-1
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іосіф Абручнік
- Святы Іосіф. Catholic Online Saints (англ.)
- Пакліканне святога Іосіфа Архівавана 26 кастрычніка 2013.. Early Christians (англ.)
- Святы Іосіф. Britannica (англ.)