Пячора Раства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Святая Пячора Каляд, праваслаўны прастол над месцам нараджэння Збаўцы. Базіліка Нараджэння Хрыстова у Віфлееме.

Пячора Раства, Грот Нараджэння, Святая Пячора — найвялікшая хрысціянская святыня, пячора ў скале, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос ад Дзевы Марыі. Знаходзіцца пад амбонам Базілікі Нараджэння Хрыстова ў Віфлееме. У захаваўшыхся пісьмовых крыніцах упершыню згадана каля 150 года. Падземны храм размешчаны тут з часоў святой Алены. Належыць Іерусалімскай Праваслаўнай Царкве.

Места Раства[правіць | правіць зыходнік]

Срэбная зорка
Срэбная зорка пад прастолам адзначае месца, дзе нарадзіўся Хрыстос.

Месца нараджэння Хрыста адзначана срэбнай зоркай, якая ўроблена ў падлогу і ўпрыгожана каштоўнымі камянямі. Зорка мае 14 прамянёў і сімвалізуе Віфліемскую зорку[1], унутры па кругу ідзе надпіс на латыні: «Hic de virgine Maria Iesus Christus Natus est» («Тут нарадзіўся Ісус Хрыстос ад Дзевы Марыі»). Над гэтай зоркай, у паўкруглай нішы, вісяць 16 лампад, з якіх 6 належаць праваслаўным, 6 армянам і 4 каталікам. За гэтымі лампадамі, паўкругам на сцяне нішы, размешчаны невялікія праваслаўныя іконы. Яшчэ дзьве невялікія шкляныя лампады проста стаяць на падлозе, адразу за зоркай, каля сцяны.

Непасрэдна над месцам Нараджэння знаходзіцца праваслаўны мармуровы прастол. На гэтым прастоле маюць права здзяйсняць літургію толькі праваслаўныя і армяне. Спераду прастол абапіраецца на дзьве маленькія мармуровыя калоны, а ў нішы над нім захаваліся невялікія фрагменты візантыйскай мазаікі[2]. У той час, калі няма багаслужэння, прастол закрыты спецыяльнмі здымнымі кратамі.За прастолам, на сцяне ўмацаваны шэсць невялікіх праваслаўных іконаў.

Прыдзел Ясляў[правіць | правіць зыходнік]

У паўднёвай частцы пячоры, злева ад увахода, знаходзіцца прыдзел Ясляў. Гэта адзіная частка пячоры, якая знаходзіцца ў распараджэнні каталікоў. Яна нагадвае маленькую капліцу памерам прыкладна 2×2 м, ці трохі болей, узровень падлогі там на дзьве прыступкі ніжэй, чым у астатняй частцы пячоры. У гэтым прыдзеле, у правым баку ад увахода, знаходзіцца месца Ясляў, дзе быў пакладзены Хрыстос пасля нараджэння. Уласна Яслі — гэта кармушка для дамовых жывёл, якая была ў пячоры, іх Прасвятая Багародзіца з-за неабходнасці выкарыстоўвала як калыску. Унутранная частка Ясляў была вывязена як вялікая святыня ў Рым у царкву Санта-Марыя-Маджорэ, там яна вядома пад назвай Sacra culla, Cunambulum ці Praesepe. Гэта было зроблена ў сярэдзіне VII стагоддзя, пры папе Тэадоры I, праз некалькі год пасля захопу Святой зямлі мусульманамі, магчыма, для таго, каб не дапусціць ганьбавання святыні. Тая ж частка Ясляў, што засталася ў Віфляеме, была абкладзена мармурам і цяпер выглядае як паглыбленне ў падлозе, зробленае ў выглядзе калыскі, над якім гараць пяць незгасальных лампад. За гэтымі лампадамі, каля сцяны, пастаўлена невялікая ікона, на якой адлюстравана пакланенне віфлеемскіх пастухоў[2].

У прыдзеле Ясляў, злева ад увахода ў яго, усталяваны каталіцкі прастол пакланення вешчуноў[3]. Размешчаны тут запрастольна абраз паказвае пакланенне вешчуноў Хрысту[2].

Апісанне пячоры[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёвая лесвіца ў Пячору Раства. Парфіравыя прыступкі VI стагоддзя, партал XII стагоддзя.

Пячора мае памеры 12,3×3,5 м і 3 м у вышыню, гэта значыць што яна даволі вузкая і доўгая, арыентавана па лініі захад-усход. Месца Раства знаходзіцца ў яе ўсходняга канца. У пячору вядуць дзьве лесвіцы часоў Юстыніяна Вялікага[1], паўночная і паўднёвая, кожная складаецца з 15 парфіравых прыступак. Паўночная лесвіца належыць каталікам, паўднёвая — праваслаўным і армянам, размешчаны яны ва ўсходняй частцы пячоры, сіметрычна, па абодвум бакам ад яе. Звычайна паломнікі спускаюцца па паўднёвай лесвіцы, а паднімаюцца па паўночнай. Гэтыя ўваходы набылі свой цяперашні выгляд у XII стагоддзі, калі бронзавыя дзверы V-VI стагоддзяў былі заключаны ў мармуровыя парталы, а люнеты над дзвярамі былі ўпрыгожаны разьбой па каменню. Падлога і ніжняя частка пячоры ўпрыгожаны светлым мармурам, астатняе задрапіравана тканінай ці закрыта шпалерамі XIX стагоддзя, па сценам развешаны іконы. Столь вельмі закурана, на ёй падвешаны 32 лампады, а ўсяго іх у пячоры 53, і гэтая лічба нязменная з даўніх часоў[2]. Пячора не мае прыроднага асвятлення, цяпер асвятляецца электрычнасцю і, часткова, лампадамі і свечкамі.

У заходняй частцы пячоры ёсць дзвер, якая вядзе ў паўночны бок сістэмы гротаў, размешчаных пад базілікай, у тым ліку ў грот, у якім жыў святы Еранім Стрыдонскі. Звычайна гэтая дзвер замкнена.

Старажытная, срэбная з пазалотай, зорка была скрадзена ў 1847 годзе (невядома кім, хучэй за ўсё туркамі). Гэты крадзёж стаў новай падставай для ўзаемных крыўд праваслаўных грэкаў і каталікоў і нават часткова абудзіў у 1948 годзе «пытанне аб Святых мясцінах» (гл. Крымская вайна). Зорка, якую магчыма убачыць цяпер, была выраблена па дакладнаму ўзору старажытнай і замацавана ў 1847 годзе па загаду султана Абдул-Меджыда I і на яго сродкі[2].

Першыя згадванні аб пячоры[правіць | правіць зыходнік]

Кананічныя тэксты не кажуць аб пячоры напрамую. Аб тым, што Хрыстос нарадзіўся ў віфлееме, паведамляюць евангелісты Лука і Матфей, але ніводны х ніх не згадвае пячору, толькі Лука ўскосна ўказвае на няе, паведамляя, што Багародзіца «паклала Яго ў яслі, таму што не было ім месца ў гасцініцы».

Найстаражытнейшы, верагодна, пісьмовы доказ аб пячоры як аб месцы Раства, які дайшоў да нас, належыць святому Іўсціну Філосафу. У творы «Дыялог з Трыфанам Іудзеям», напісаным у 150155 годзе, ён сцвяржае, што Святая Сям'я знайшла сховішча ў пячоры каля Віфлеема[4]. Пячора, як месца Раства шматразова згадваецца ў апокрыфічным Протаевангеллі Якава(руск.) бел. (главы 18-21), напісаным, верагодна, каля 150 года. Арыген наведаў Віфлеем амаль за стагоддзе да будаўніцтва базілікі Раства, прыкладна ў 238 годзе[5]. Пазней, у творы «Супраць Цэльса(руск.) бел.», напісаным каля 247 года, ён згадвае пячору ў Віфлееме, якую мясцовыя жыхары лічылі месцам Раства Хрыстова[6].

Паходжанне пячоры[правіць | правіць зыходнік]

Старажытны дом у Вифлееме,
фота 1898 года.

Што гэта была за пячора і каму яна належала, невядома. Хучэй за ўсё, яна была натуральнага паходжання, а потым яе прыстасвалі для гаспадарчых патрэб, у тым ліку для ўтрымання хатніх жывёл. У Віфлееме шмат якія са старых дамоў узведзены над пячорамі у вапняковх скалах. Часта, дамы, якія стаяць на схіле, маюць сваім першым паверхам пячору, уваход у якую знаходзіцца на ўзроўні вуліцы. Гэты паверх выкарыстоўваўся як хлеў, а сям'я жыла на другім паверсе. Шмат якія з такіх памяшканняў мелі каменныя кармушкі ці яслі, выразаныя ў скале, а таксама жалезныя кольцы, каб было магчыма прывязаць жывёлаў на ноч. Гэтыя пячоры, дакладна такія ж, як і грот Раства, выкарыстоўваліся для ўтрымання жывёлаў аж да сярэдзіны XX стагоддзя. Магчыма, у адной з такіх пячор і нарадзіўся Хрыстос[7].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Прыдзел Ясляў[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Святая земля. Исторический путеводитель по памятным местам Израиля, иордании и Ливана / Ред. М. В. Бибиков. М., 2000. С.96
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Архимандрит Леонид Кавелин. Старый Иерусалим и его окрестности. Из записок инока-паломника. М.:Индрик, 2008. С. 269-276
  3. Тимаев Н. Иерусалим и Палестина. Гл. 85.
  4. Калі ж немаўляці прыйшоў час нарадзіцца ў Віфлееме, то Іосіф, з-за недохопу ў тым паселішчы месца, дзе спыніцца, прыйшоў у адну пячору паблізу ад паселішча. І калі яны былі там, Марыя нарадзіла Хрыста і паклала Яго ў яслях, дзе і знайшлі Яго вяшчуны, якія прыйшлі з Аравіі. (Іўсцін Філосаф, Дыялог з Трыфанам іудзеям, глава LXXVIII
  5. Мортон Генри В. Святая земля. Путешествие по библейским местам. М.:Эксмо; СПб.:Мидгард, 2007. С.909
  6. Дапусцім, што адносна нараджэння Ісуса ў Віфлееме нехта пажадае атрымаць пацверджэнне яшчэ якім-небудзь іншым спосабам, незалежна ад прароцтва Міхея і сказання, запісанага вучнямі Ісуса ў Евангеллях: такі чалавек можа звярнуць увагу на тое, што згодна з Евангельскім сказаннем аб Яго нараджэнні сама пячора Віфлеемская ўказвае на то, дзе ён нарадзіўся, а таксама яслі пячон'рныя сведчаць аб тым, дзе Ён быў спавіты пялёнкамі. У тых месцах жывое яшчэ паданне аб гэтай падзеі, вядома таксама і ворагам веры, што ў той пячоры нарадзіўся Ісус, Якога пачытаюць і якому дзівяцца Хрысціяне
    (Арыген, Супраць Цэльса, кніга I, глава LI).
  7. Мортон Генри В. Святая земля. Путешествие по библейским местам. М.:Эксмо; СПб.:Мидгард, 2007 С. 174-176