Нарвік
Горад
Нарвік
Narvik
| ||||||||||||||||||||||||||
На́рвік (нарв.: Narvik) — горад на поўначы Нарвегіі, цэнтр камуны.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першапачаткова порт для вывазу руды заснаваны англа-шведскай кампаніяй. 3 1887 называўся Віхторыяхаўн, з 1898 — Нарвік. 3 1902 горад. Хутха развіваўся пасля будаўніцтва чыгункі Мальмбанан (самая паўночная ў свеце). У Другую сусветную вайну ў час Нарвежскай аперацыі (1940) акупіраваны нямецкімі войскамі. 14—18.4.1940 у раёне Нарвіка высадзіўся брытанскі, французскі і польскі дэсант, які авалодаў горадам; у сувязі з цяжкім становішчам на фронце ў Францыі 8 ліпеня саюзныя войскі эвакуіраваны.
Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]
Порт у глыбіні незамярзаючага Офат-фіёрда. Штогадовы знешнегандлёвы грузаабарот звыш 20 млн. т, больш за 90% складае жалезная руда; ажыццяўляецца вываз руды са Швецыі, цэлюлозы і драўніны з Фінляндыі. Сярод галін гаспадаркі рыбалоўства, суднарамонт.
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Tettsteders befolkning og areal — Statistics Norway.
- ↑ Гарады пабрацімы Новага Сонча. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 3 чэрвеня 2009.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Нарвік // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нарвік
- Figures on Narvik Municipality (англ.) . Statistics Norway. — статыстычныя даныя па горадзе. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2005. Праверана 13 кастрычніка 2008.