Перайсці да зместу

Рованіемі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Рованіемі
фінск.: Rovaniemi
66°30′05″ пн. ш. 25°44′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Фінляндыя
Правінцыя Лапі
Глава гарады Маўры Гардзін
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1453
Горад з 1960
Плошча 8017,20 км²
Вышыня цэнтра 88 м[1]
Тып клімату субарктычны кантынентальны клімат (Dfc)[d]
Водныя аб’екты Кеміёкі
Часавы пояс UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 59 848 чалавек (2009)
Шчыльнасць 7,8 чал./км²
Афіцыйная мова фінская мова[2][3]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 16
Паштовы індэкс 96100

rovaniemi.fi
(фін.)(англ.)(руск.)(шведск.)(яп.)
Паказаць/схаваць карты


Рованіемі (Фінляндыя)
Рованіемі
Рованіемі


Мапа

Рованіемі (фінск.: Rovaniemi) — горад і муніцыпалітэт у Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Лапі.

Пасля аб'яднання ў 2006 годзе з Рованіемінскім сельскім муніцыпалітэтам Рованіемі стаў дванаццатым па велічыні горадам Фінляндыі і найбуйнейшым па плошчы горадам Еўропы.

Горад Рованіемі размешчаны за 8 км на поўдзень ад палярнага круга, у месцы зліцця дзвюх буйных паўночных рэк — Оўнас'ёкі і Кеміёкі. Адлегласць да Хельсінкі — 800 км, да Санкт-Пецярбурга — 1025 км. Рованіемі — самы вялікі горад у Еўропе па плошчы, 8016 квадратных кіламетраў, з-за ўключэння ў горад навакольных тэрыторый.

Клімат умераны. Снежнае покрыва ляжыць у сярэднім 180 сутак у год (лістапад-красавік). Сярэдняя тэмпература студзеня — -11,8 °C (абсалютны мінімум — -45,3 °C), ліпеня — +15,2 °C (абсалютны максімум — + 30,6 °C). Сярэднегадавая тэмпература — +0,6 °C.

З верасня па сакавік у наваколлях горада можна назіраць палярнае ззянне.

Клімат Рованіемі
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C −8,5 −8,1 −2,8 2,7 10,2 16,8 19,4 16,1 10 2,6 −3,5 −6,9 4
Сярэдняя тэмпература, °C −11,8 −11,1 −6,1 −0,9 6 12,5 15,2 12,4 6,9 0,3 −6,1 −10,1 0,6
Сярэдні мінімум, °C −15,1 −14,1 −9,4 −4,5 1,8 8,1 11 8,6 3,8 −2 −8,7 −13,3 −2,8
Норма ападкаў, мм 42,1 33,6 35,6 30,9 35,9 59,1 69,1 71,7 54,0 54,6 48,6 41,7 576,9
Крыніца: Ганконгская абсерваторыя
Герб Рованіемі ў 19302005 гадах

Найстаражытнае паселішча на месцы сучаснага горада датуецца XI стагоддзем[4]. Першы пісьмовы ўспамін пра Рованіемі датуецца 1453 годам. Назва паселішча паходзіць ад саамскага «roavve», што азначае залесены ўзгорак.

З моманту заснавання Рованіемі хутка развіваўся і стаў гандлёвым і адукацыйным цэнтрам рэгіёна. У пачатку XIX стагоддзя горад атрымаў дадатковы імпульс да развіцця ў сувязі з павелічэннем цікавасці да лапландскіх прыродных багаццяў. Новых перасяленцаў прыцягвалі буйныя лесараспрацоўкі і лесасплавы. «Залатая ліхаманка» стала прычынай яшчэ большай цікавасці да горада. У выніку Рованіемі стаў буйным эканамічным цэнтрам губерні[5].

У 1944 годзе падчас Лапландскай вайны горад быў амаль дашчэнту разбураны нямецкімі войскамі пад камандаваннем Л. Рэндуліча, аднак пасля заканчэння вайны быў адноўлены. У 1960 годзе Рованіемі атрымаў статус горада. У 1970 годзе горад стаў месцам правядзення VI Зімовай Універсіяды.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://it-ch.topographic-map.com/map-p4fzdn/Rovaniemi/?zoom=19&center=66.49628%2C25.72588&popup=66.49639%2C25.72592
  2. http://www.stat.fi/meta/luokitukset/kunta/001-2012/luokitusavain_ks.html
  3. Kuntien ja kielisuhdeluokituksen 2024 välinen luokitusavain, Klassificeringsnyckeln mellan kommuner och språklig indelning år 2024, The correspondence table between municipalities and language distribution in 2024Statistics Finland, 2024.
  4. Рованиеми. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2012. Праверана 25 чэрвеня 2010.
  5. Рованиеми. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2012. Праверана 25 чэрвеня 2010.