Нарвежская аперацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нарвежская аперацыя
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Дата 9 красавіка8 чэрвеня 1940
Месца Данія, Нарвегія, Паўночнае мора
Вынік Рашучая перамога Германіі. Акупацыя Даніі і Нарвегіі нямецкімі войскамі.
Праціўнікі
Сцяг Нарвегіі Нарвегія

Сцяг Даніі Данія
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сцяг Францыі Францыя
Сцяг Польшчы Польшча

Сцяг Нацысцкай Германіі Германія

пры падтрымцы:
Нацыянальнае яднанне[1]

Камандуючыя
Сцяг Нарвегіі Хокан VII

Сцяг Нарвегіі Ёхан Нігаардсвальд
Сцяг Нарвегіі Крысціян Лаак
Сцяг Нарвегіі Ота Ругэ
Сцяг Даніі Крысціян X
Сцяг Даніі Торвальд Стаўнінг
Сцяг Даніі Уільям Уайн Прыяр
Сцяг Вялікабрытаніі Адрыян Кардон дзі Віярт
Сцяг Вялікабрытаніі Чарлз Толвер Пагет
Сцяг Вялікабрытаніі П'ерс Джозеф Мак-Кезі

Сцяг Нацысцкай Германіі Нікалаус фон Фалькенхорст

Сцяг Нацысцкай Германіі Ганс Фердынанд Гейзлер
Сцяг Нацысцкай Германіі Гюнтэр Люцьенс
Відкун Квіслінг[1]

Сілы бакоў
6 дывізій, колькасцю 55 тыс., больш за 100 гармат
4 брытанскіх, 3 французскіх і 1 польская брыгады
9 дывізій, 1 артылерыйскі батальён, адзін танкавы батальён. Усяго 122 100 чал., 1641 коні, 2660 транспартных сродкаў
Страты
3961 чалавек забіта і згінула без весткі,
да 60 000 палонных,
112 самалётаў,
патоплена 15 буйных баявых караблёў
3672 чалавекі забіты і згінулі без весткі,
127 самалётаў,
патоплена 23 буйныя баявыя караблі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарвежская аперацыя (кодавая назва ням.: Weserübung, вучэнне на Везеры) — баявыя дзеянні ўзброеных сіл нацысцкай Германіі па акупацыі Даніі і Нарвегіі 9.4—8.6.1940 у Другую сусветную вайну.

Ваенная аперацыя Германіі мела на мэце захоп на поўначы Еўропы стратэгічнага плацдарма супраць Вялікабрытаніі. План аперацыі (распрацоўваўся германскім камандаваннем са снежня 1939, зацверджаны А. Гітлерам 1.4.1940) прадугаеджваў раптоўную высадку ў Даніі і Нарвегіі германскіх марскіх і паветраных дэсантаў пры садзейнічанні галоўных сіл ВМФ і 5-га паветранага флоту.

9 красавіка 1940 германскія ландверная і паліцэйская дывізіі, марскія і паветраныя дэсанты захапілі ўсе апорныя пункты Даніі. Дацкія армія (5 малалікіх дывізій) і флот паводле загаду ўрада капітулявалі. У Нарвегіі супраць 6 разрозненых дывізій дзейнічалі лепш абучаныя і ўзброеныя нямецкія войскі, якія ўжо 9—10 красавіка малымі сіламі (каля 10 тыс. чал.) захапілі ўсе галоўныя парты краіны. Ва ўмовах пагрозы брытанскім марскім камунікацыям на дапамогу нарвежскай арміі 14—17 красавіка ў Цэнтральнай і Паўночнай Нарвегіі высадзіліся экспедыцыйныя саюзныя англа-франка-польскія войскі. Пасля капітуляцыі нарвежскіх войск у цэнтры краіны (3 мая) асноўныя баі працягваліся ў раёне Нарвіка (Паўночная Нарвегія), але 5—8 чэрвеня саюзныя войсхі эвакуіраваліся ў сувязі з цяжкім становішчам у Францыі (гл. Французская кампанія, 1940).

У выніку Нарвежскай аперацыі Германія страціла каля 5 тыс. чал., больш за 20 баявых караблёў, Нарвегія — каля 2 тыс. чал., некалькі караблёў, саюзнікі — каля 2 тыс. чал., 18 баявых караблёў і інш. У Даніі і Нарвегіі сфарміраваны калабарацыянісцкія ўрады (у апошняй на чале з В. Квіслінгам).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Нарвежская аперацыя 1940 // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]