Наталля Віктараўна Манько

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Наталля Віктараўна Манько
 
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Нараджэнне 26 ліпеня 1956(1956-07-26) (64 гады)
 
Узнагароды

Наталля Віктараўна Манько (нар. 26 ліпеня 1956, Цецеравец Клецкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст.

Працавала старшым бухгалтарам групы зводнага ўліку, эканамістам-бухгалтарам Брэсцкага абласнога вытворчага аб’яднання хлебапрадуктаў, старшым бухгалтарам, старшым эканамістам-бухгалтарам, галоўным эканамістам, намеснікам дырэктара па эканоміцы, бухгалтарскаму ўліку і кантролю Баранавіцкага камбіната хлебапрадуктаў, намеснікам дырэктара па эканоміцы, бухгалтарскаму ўліку і кантролю, выконваючым абавязкі дырэктара, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў». Генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Баранавічхлебапрадукт».

Выбіралася дэпутат Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў Брэсцкай вобласці, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы Святой прападобнай Ефрасінні Полацкай. Удастоена ганаровага звання «Чалавек года „Баранавічы-2004“». Пераможца рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2009» у намінацыі «За лідарства і паспяховае кіраўніцтва»[2].

Зноскі