Наталля Мікалаеўна Дашкевіч
Выгляд
Нарадзілася |
2 ліпеня 1988 (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Наталля Мікалаеўна Дашкевіч, па нараджэнні Казун (нар. 2 ліпеня 1988, Гродна, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард / цэнтравая. Выступала за зборную Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванка СДзЮШАР №7 г. Гродна. Большую частку сваёй прафесійнай кар’еры правяла ў Гродне, гуляючы за ЖБК «Алімпія». Таксама яна выступала за сыктыўкарскую «Ніку»[1] і «БДУ-Цмокі». У жніўні 2022 года падпісала кантракт з растоўскім баскетбольным клубам «Перасвет-ПФУ»[2].
Выступала за зборную U-16 (2004), U-18 (2006) і U-20 (2008)[3].
У складзе жаночай зборнай Беларусі стала пераможцай Кубка Халіпскага-2017[4][5], у складзе жаночай зборнай Беларусі 3х3 — бронзавай прызёркай Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[6].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 2003—2004 — Вікторыя (Гродна)
- 2004—2006 — Алімпія (Гродна)
- 2006 — Вікторыя (Гродна)
- 2006—2013 — Алімпія (Гродна)
- 2013—2014 — Сож-ГДУ (Гомель)
- 2014—2019 — Алімпія (Гродна)
- 2019—2020 — Ніка (Сыктыўкар, Расія)
- 2020—2021 — БДУ-Цмокі (Мінск)
- 2021—2022 — Алімпія (Гродна)
- 2022—2023 — Перасвет-ПФУ (Растоў-на-Доне, Расія)
- 2023—2024 — Алімпія (Гродна)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіёнка Беларусі (4): 2004/2005, 2006/2007, 2008/2009, 2012/2013.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2007/2008, 2011/2012, 2018/2019, 2021/2022.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (8): 2003/2004, 2009/2010, 2010/2011, 2014/2015, 2015/2016, 2016/2017, 2017/2018, 2023/2024.
Уладальнік Кубка Беларусі (6): 2004, 2005, 2006, 2007, 2009, 2014.
Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 2012/2013.
Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (3): 2011/2012, 2014/2015, 2017/2018.
Зноскі
- ↑ В «НИКУ» перешла лучшая центровая чемпионата Белоруссии
- ↑ Ростовский баскетбольный клуб «Пересвет-ЮФУ» подписал нового игрока
- ↑ Наталья Козун(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2023. Праверана 18 ліпеня 2023.
- ↑ Янина Инкина, Наталия Дашкевич и Анна Каленто - в составе сборной Беларуси на "Кубок Халипского"
- ↑ Белорусские баскетболистки выиграли турнир памяти Семена Халипского
- ↑ ЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ. В МИНСПОРТА СОСТОЯЛОСЬ ЧЕСТВОВАНИЕ ИГРОКОВ И ТРЕНЕРОВ СБОРНЫХ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Катэгорыі:
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 2 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Ігракі «Вікторыі» Гродна
- Ігракі «Алімпіі» Гродна
- Ігракі ЖБК «Гомельскія рысі»
- Ігракі ЖБК «Ніка» Сыктыўкар
- Ігракі ЖБК «БДУ-Цмокі» Мінск
- Ігракі ЖБК «Перасвет-ПФУ» Растоў-на-Доне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісткі Беларусі
- Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе