Перайсці да зместу

Наталля Мікалаеўна Куляшова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Мікалаеўна Куляшова
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024

Нараджэнне 11 кастрычніка 1976(1976-10-11) (48 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Наталля Мікалаеўна Куляшова (нар. 11 кастрычніка 1976, п. Беларускі, Бялыніцкі раён) — беларускі юрыст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2024 года).

Нарадзілася ў 1976 годзе ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці[1].

Скончыла Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства па спецыяльнасці «юрыст»; Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «менеджар-эканаміст»[1].

Працавала інспектарам, галоўным юрысконсультам, намеснікам начальніка інспекцыі — начальнікам аддзела ўліку, аналізу і спагнання плацяжоў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскім раёне; намеснікам старшыні Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта; першым намеснікам начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці[1].

Член Беларускай партыі «Белая Русь», грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»[1].

У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Магілёўскай-Цэнтральнай акругі № 85. Член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[1].

Узнагароджана нагрудным знакам «Выдатнік падатковай службы», медалём «За працоўныя заслугі»[1].