Наталля Пятроўна Аўдзеева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Наталля Пятроўна Аўдзеева
руск.: Наталья Петровна Авдеева

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
21 лістапада 2000 — 27 кастрычніка 2008

Нараджэнне 26 мая 1957(1957-05-26) (64 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, прафсаюзны дзеяч
Месца працы
Узнагароды

Наталля Пятроўна Аўдзеева (нар. 26 мая 1957, Магілёў) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. Куляшова (настаўнік рускай мовы і літаратуры), Беларускі ўніверсітэт культуры (культасветработнік, рэжысёр святаў), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне міжнародных адносін).

Працавала сакратаром камітэта камсамола Магілёўскага педагагічнага вучылішча, другім сакратаром Цэнтральнага райкама ЛКСМБ горада Магілёва, інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі Цэнтральнага райкама КПБ горада Магілёва, загадчыкам аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкама, мастацкім кіраўніком — дырэктарам Магілёўскага абласнога тэатра лялек, намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама, старшынёй Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў культуры.

Была Дэпутатам Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшынёй савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Сакратар ЦК Кампартыі Беларусі.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалямі Францыска Скарыны, Пушкіна (Расійская Федэрацыя), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі[2].

Зноскі