Наталля Сцяпанаўна Васілевіч
Наталля Сцяпанаўна Васілевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1982 (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Наталля Сцяпанаўна Васілевіч (15 сакавіка 1982, Мінск) — беларуская праваабаронца, палітолаг і тэолаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Закончыла Беларускі гуманітарны ліцэй (1999). Навучалася на аддзяленні паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ (1999—2004), у магістратуры аддзялення паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ (2004—2005) і аспірантуры кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ (2005—2008).
Выкладала на кафедры тэорыі і гісторыі права Беларускага інстытута правазнаўства.[1]
У 2014 годзе атрымала ступень магістра ў экуменічных даследаваннях у Бонскім універсітэце. З 2015 года — дактарантка філасофскага факультэта Бонскага ўніверсітэта.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Каардынатарка моладзевай філіі Брацтва Трох Віленскіх пакутнікаў Антонія, Яна і Яўстафія Віленскіх, сябра Каардынацыйнай рады Аб’яднання моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы (2002—2005).
Сузаснавальніца і сябра рэдакцыйнай рады часопіса «Палітычная сфера».
Сузаснавацельніца праваслаўнага партала «Царква» (2004—2015).[2][3]
Сябра адміністратыўнай рады Сусветнага брацтва праваслаўнай моладзі «Сіндэсмас», рэгіянальная прадстаўніца Цэнтральнай Еўропы (2007—2009).[3]
У 2010—2019 гадах супрацоўнічала ў структурах Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў.
У 2019 годзе заснавала і рэдагуе часопіс міждысцыплінарных і міжканфесійных даследаванняў хрысціянства «Збожжа».
З 2020 года — мадэратарка экуменічнай групы «Хрысціянская візія»[4] і рэдактарка ейных вэб-сайтаў «Царква і палітычны крызіс у Беларусі» і «Хрысціяне супраць вайны».
Публікацыі і даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]Аўтарка блога «Пані з кадзілам» (2002—2019).
Аўтарка шматлікіх артыкулаў і выступаў у сферы палітыкі, правоў чалавека, свабоды рэлігіі і веравызнання, цэркваў і экуменічнага дыялогу ў Беларусі і ў замежжы, і ролі хрысціян і рэлігійных інстытутаў у пратэстах 2020-га і ў наступныя гады.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Андрэй Смятаннікаў. Выкладчыкі беларускай ВНУ засталіся бяз працы з-за перакананьняў (28/09/2011). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2012. Праверана 14 сакавіка 2023.
- ↑ Пра сайт і яго стваральнікаў . Царква. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2008. Праверана 14 сакавіка 2023.
- ↑ а б Наталка Бабіна. Незнаёмае праваслаўе (31 студзеня 2008). Праверана 14 сакавіка 2023.Сустрэча Сіндэсмаса на тэму: "Ажыцьцяўленьне саборнасьці ў нашым жыцьці" ў Астуні, Італія (22 кастрычніка 2008). Праверана 14 сакавіка 2023.
- ↑ Макар Мыш. «Ватыкан ідзе на кампраміс з сіламі зла?», або Што стаіць за палітыкай Папы Францішка ў дачыненні Беларусі (8 лістапада 2022). Праверана 14 сакавіка 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выкладчыкі БІП — Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
- Выпускнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэлігіязнаўцы Беларусі
- Багасловы Беларусі
- Палітолагі Беларусі